Авторизация
 

Фестываль праваслаўнай моладзі «Пакуль мы маладыя!»

 У вёсцы Крулеўшчына Докшыцкага раёна прайшоў фестываль праваслаўнай моладзі «Пакуль мы маладыя!». Ён сабраў больш за 100 удзельнікаў. Яны маліліся Богу, спявалі песні, наведваліся з экскурсіямі, а фінальным акордам стала сустрэча з Архіепіскапам Полацкім і Глыбоцкім Феадосіем. З Міёр на мерапрыемстве пабывалі панамар храма, супрацоўнік гісторыка-этнаграфічнага музея Аляксандр Рынкевіч і карэспандэнт газеты.

Арганізавалі злёт Аляксандр Плыгаўка, Аляксандр Зіноўеў і іншыя актывісты з садружнасці праваслаўнай моладзі, якая заснавана пры Полацкай епархіі. Сёлета гэтаму саюзу спаўняецца 10 гадоў, таксама як і фестывалю, які спачатку праходзіў у горадзе, але шэсць гадоў таму "асеў" ў Крулеўшчыне. Па-першае, заманіла прырода. Па-другое, эканомія сродкаў. Рассяляюцца ўдзельнікі ў прыхаджан, гатуюць ежу сёстры міласэрнасці, а на прадукты выдаткоўваюцца грошы з акцый, якія праводзіць садружнасць праваслаўнай моладзі.


 Фестываль мае сваю атрыбутыку. На лагатыпах, бэйджах і сцягах—беларуская мова, а арганізатары апрануты ў нацыянальныя льняныя кашулі.


"Паколькі мерапрыемства "прапісалася" ў сельскай мясцовасці, хочацца адпавядаць народнаму стылю",—тлумачыць Аляксандр Зіноўеў, які стаіць ля самых вытокаў маладзёжнага злёту. Ідэя яго правядзення запазычана ў Курску, дзе бывала полацкая дэлегацыя.


Як звычайна, чацвёрты фестывальны дзень пачаўся з ранішняй службы. Кветкамі ўдзельнікі сустракалі Архіепіскапа Полацкага і Глыбоцкага Феадосія. Пасля малебну ён гутарыў у фармаце "круглага стала". Уладыка прызнаўся, што сучасную моладзь у цэлым ён лічыць прыстойнай. Пры мностве спакус і выклікаў прагрэсу яна будуе сем'і, добра вучыцца, якасна працуе…


 Кожную сваю пропаведзь Архіепіскап грунтаваў на рэчаісных прыкладах. Верагодна, каб у сям'і ці калектыве людзі змоўклі? Не натуральна. Таксама і размаўляць з Богам трэба кожны дзень. Мыем вопратку, цела. А душа ачышчаецца споведдзю і прычасцем. Апанаваў дрэнны настрой і няма ахвоты да жыцця? Гэта першая прыкмета забруджанння душы. Ёсць выслоўе: ўсіх людзей папрасіў, толькі на Божую Маці забыўся. "Калі ў чалавека Бог на першым месцы, усё астатняе ўладкоўваецца само сабой", — вучыў Уладыка.


Як сімвал міру, веры і еднасці, у завяршэнні фестывалю ў неба ўзляцелі галубы. Доўга кружылі над царкоўным купалам. Разнясуць добрую вестку па ўсім свеце, што докшыцкі фестываль збірае сяброў, якія ўслаўляюць Бога. 

Алена БАСІКІРСКАЯ.

Фота аўтара.

На здымку: А. Рынкевіч з арганізатарам злёту А. Зіноўевым.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 725
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 35 103
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 627
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 807
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 11 019
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 746
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 902
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 октября 2017
Андрей, Василий, Иннокентий

Именины 22 октября 2017
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта