Авторизация
 

У цішыні Міёрскай святыні да святых памаліцца

 Працягваем цыкл публікацый да 110-годдзя Міёрскай святыні. У 1907-ым пад кіраўніцтвам тагачаснага пробашча Юзафа Бародзіча завяршылася будаўніцтва новага храма на месцы драўлянага. Касцёл у неагатычным стылі з чырвонай цэглы па праекце віленскага архітэктара Антонія Філіповіча-Дубовіка. Ксёндз жа Юзаф Бародзіч назваў стыль гатычна-закапанскім (заўвага аўтара: Закапанэ — горад у Польшчы, размешчаны ў даліне, недалёка ад самай высокай часткі гор Татраў). Ён характарызуецца строгасцю ліній, веліччу і імкненнем увысь, прасторай і святлом. І вежы Міёрскага касцёла, як вяршыні гор, добра бачны за кіламетры на пад'ездзе да горада.


Бакавыя алтары і абразы ў касцёле, са слоў мясцовага гісторыка і краязнаўцы Вітольда Ермалёнка, амаль усе выраблены ў Польшчы на фірме Шэпітоўскага. Калі ксёндз Юзаф адпраўляў апошнюю святую імшу ў касцёле ў 1907 годзе, святыню ўжо ўпрыгожвалі алтары, амбона, скульптуры і стацыі. Дастаўляліся фігуры святых, апосталаў і іншыя па чыгунцы з Варшавы да Бігосава, адтуль іх везлі на конях у Міёры.
Пра просьбы, з якімі звяртацца да таго ці іншага святога, кароткія гісторыі пра іх, сведчанне пра цуд, які адбыўся праз заступніцтва святога Яна Паўла ІІ, распавядаў пробашч ксёндз-пралат Крыштаф Міянкіна. 

Апякун сем'яў — святы Юзаф
На тыльнай правай сцяне касцёла размешчаны абраз святога Юзафа (1). Невядомы аўтар і час з'яўлення ў святыні. Хутчэй за ўсё трапіў сюды яшчэ з драўлянага будынка. Святы Юзаф — апякун Езуса, да яго звяртаюцца з малітвай аб апецы над дзецьмі. Папярэдні Папа Рымскі Бенедыкт XVI увёў у Літургію пасля кожнай эўхарыстычнай малітвы за Маці Божай згадваць і імя святога Юзафа, як "апекуна Маці Божай і абранніка Найсвяцейшай Панны". 


 Для католікаў і праваслаўных
На левай тыльнай сцяне абраз Маці Божай Чэнстахоўскай (2), якая ўшаноўваецца католікамі і праваслаўнымі. Ікона датуецца 1878-ым годам. Яе ахвяравала святыні Марыя з роду Святаполк-Мірскіх. Цудатворны абраз Багародзіцы Чэнстахоўскай, што знаходзіцца на Яснай Гары ў польскім горадзе Чэнстахова, напісаны, паводле падання, евангелістам Лукой, з-за цёмнага адцення мае назву "Чорная мадонна". 


 Праз яго апеку нарадзілася дзіця
Ад галоўнага алтара на першай левай калоне збоку размешчаны абраз сучаснага святога Яна Паўла ІІ (3), а крыху ніжэй рэлікварый з яго мошчамі. Памёр ён у 2005 годзе, паходзіў са славян з Польшчы. Рэліквіі святога ў Міёры перададзены ад кардынала Станіслава Дзівіша, які быў яго капеланам. Ян Павел ІІ лічыцца апекуном сем'яў. Да яго часта звяртаюцца людзі з дыягназам бяс-плоддзе, якія доўгі час не могуць нарадзіць дзіця. Здарыўся такі цуд і ў нашай парафіі. Пасля адной з нядзельных служб да ксяндза Крыштафа падышла маладая пара. Яны жылі ў шлюбе і не мелі дзяцей. Запыталіся: "Да каго звяртацца ў такой сітуацыі?" Даў ім малітву да Яна Паўла ІІ. Мінула крыху больш за год, і бацькі радаваліся нараджэнню немаўляці, шчыра дзякавалі ксяндзу за параду і дапамогу Божую праз апеку святога. 


 Роха ратаваў сабака
Цікавасць выклікае выява малавядомага святога Роха (4). Абраз размешчаны на левай калоне ад галоўнага ўваходу ў касцёл. Жыццё яго было кароткім: нарадзіўся каля 1295 года, памёр у 1327-ым у Манпэлье ў Францыі. Вядомы як абаронца ад чумы. Паводле падання, яшчэ пры нараджэнні ён адзначаны асаблівым знакам на грудзях у форме чырвонага крыжыка. У 20 гадоў застаўся без бацькоў. Раздаў маёмасць бедным і адправіўся ў Рым, а там лютавала чума. Вандраваў па краіне, даглядаў хворых, вылечваў іх малітвай і хросным знакам. Паданне паведамляе пра цуды, зробленыя ім у Рыме, Мантуі і іншых гарадах. У П'ячэнца Рох сам захварэў на чуму, яго выгналі з горада, адправіўся дажываць у закінутую хаціну. Сабака па мянушцы Готхард прынёс Роху, які паміраў ад голаду, хлеб. Неўзабаве святы ацаліўся, а чатырохлапы стаў яго памочнікам. Пасля Рох вярнуўся на радзіму, дзе адмовіўся назваць сваё імя, быў кінуты ў турму як шпіён па загадзе свайго дзядзькі. Пасля пяцігадовага зняволення памёр. Апазналі яго па знаку крыжа на грудзях. Пахаваны ў Венецыі. Святому Роху моляцца аб збавенні ад чумы. Лічыцца ён і заступнікам пілігрымаў, хірургаў, людзей, якія пакутуюць ад хвароб ног і скуры, а таксама сабак і іншай хатняй жывёлы. Дзень памяці святога — 16 жніўня. Рох на класічным абразе, як правіла, паказвае язву на левай назе, часта побач з ім сабака з хлебам у зубах. 


 Марыя топча д'ябла
Фігура Маці Божай Беззаганнай (5). Падобная скульптура калісьці стаяла ў Міёрскім возеры. Маці Божая Марыя топча змяю — сімвал д'ябла. Так дэманструецца перамога Маці Божай над шатанам. У касцёле існуе традыцыя прысвячэння Марыі суботы, асабліва першай у месяцы. Беззаганнае Сэрца Марыі шануецца на трынаццаты дзень пасля Троіцы. Марыі прысвечаны май, калі чытаюць Літанію, і кастрычнік — малітва на Ружанцы.

Найстаражытнае Багародзічнае свята, — урачыстасць Найсвяцейшай Багародзіцы 1 студзеня. Паміж 550 і 595 гадамі ў гэты дзень у святынях Рыма стала здзяйсняцца асаблівая літургія ў гонар некранутасці Марыі.  


 Падзякі для Маці Божай Міёрскай
Парафіяльная святыня. У ёй абраз Маці Божай Міёрскай (6), трапіў сюды са старога драўлянага касцёла. Ніхто не ведае, колькі яму год. Вакол абраза і ніжэй можна бачыць знакі ўдзячнасці людзей, якія атрымалі ад Маці Божай пэўную пяшчоту. Раней існавала традыцыя вырабляць невялікія выявы розных частак цела. Калі чалавек вылечваўся праз малітву да Маці Божай, то размяшчалі іх ці ўпрыгожванне побач з абразам. Увогуле звяртацца да Маці Божай можна з любой нагоды.


  Як адзначае пробашч Крыштаф Міянкіна, людзі часта дзівяцца, чаму не здараецца цудаў так шмат, як раней. З-за слабай людской веры.   "Трэба шчыра маліцца і менш грашыць — тады цуды рэальныя!" — упэўнены святар.   


 Сэрца Езуса адкрыта для людзей
На двух бакавых алтарах, якія, як і галоўны, выкананы ў неагатычным стылі, знаходзяцца дзве важныя фігуры. На левым — скульптура Хрыста і Сэрца Езуса (7), на правым — святы Ісідор.  Пад першым унізе злева — сцэна са святога Евангелля, калі Езус быў стомлены і хацеў адпачыць. Да яго прыбеглі малыя, апосталы хацелі іх адагнаць.  Тады Езус сказаў: "Дазвольце заўсёды дзецям прыходзіць да мяне, бо ім належыць нябеснае каралеўства".


 Не ён араў, Анёл
У правым бакавым алтара святы Ісідор (8) — заступнік сялян, фермераў і земляробаў, хатняй жывёлы, жніва. У засуху вернікі просяць яго аб дажджы. У руках трымае сноп збожжа і серп. Дзень успамінаў прыпадае на 15 мая. Унізе алтара эпізод з жыцця святога. Паданне сведчыць: калі ён працаваў у полі, бачыў Хрыста і пачынаў маліцца. Тады анёл працаваў за яго. Пра Ісідора вядома, што стаў сіратою ў 10 год. Наняўся на працу да багатага земляроба. Перад выхадам на поле наведваў імшу і на працягу дня знаходзіў час для малітвы. Пра яго жыццё і цуды існуе некалькі легенд. Вось адна з іх.


Яго гаспадар Варгас накіраваўся за ім на поле. Яму падалося, што побач з аратым быў і другі плуг, якім кіраваў анёл. Калі прыблізіўся, здань знікла. Прысутнасць іншых Ісідор адмовіў, але сказаў, што яму можа дапамагаць толькі Бог. Пасля смерці святога здараліся цуды праз яго заступніцтва са звычайнымі людзьмі і з членамі іспанскай каралеўскай сям'і. Вадой, узятай з крыніцы, што стала біць з месца, дзе кійком ударыў Ісідор, каб спатоліць смагу Варгаса, у маленстве вылечыўся будучы кароль Іспаніі Філіп ІІ. Філіп III аздаравіўся ў 1615 годзе ад цяжкай ліхаманкі, дакрануўшыся да мошчаў святога. Ісідора кананізавалі ў 1622-ім, у адзін дзень са святымі Ігнатам Лайолам, Францыскам Ксаверыем, Тэрэзай Авільскай, Філіпам Нэры. У Іспаніі іх называюць "пяцёра святых".


 "Пінскі апостал"
16 мая ў касцёле ўзгадвалі святога Андрэя Баболю (9): у гэты дзень ён прыняў пакутніцкую смерць. Абраз знаходзіцца на першай ад галоўнага алтара калоне. Вядомы як апостал Палесся або "Пінскі апостал". Служыў і працаваў у Нясвіжы, Вільні, Бабруйску, Плоцку, Варшаве і Ломжы, Пінску. Праславіўся як глыбокі знаўца твораў грэчаскіх айцоў Царквы і здольны аратар. 16 мая 1657 года падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай яго схапілі ўкраінскія казакі ў вёсцы Янаў-Палескі (цяпер Іванава). Цярпеў жорсткія катаванні. Цела Баболі пахавана ў Пінску ў касцёле святога Станіслава, а ў 1702 годзе эксгумавана і знойдзена нятленным. Мошчы Андрэя Баболі ў розныя часы знаходзіліся ў Пінску, Полацку, Маскве, Рыме. Цяпер захоўваюцца ў Варшаве. Часцінка ёсць і ў Янаве. Святы з'яўляецца апекуном Пінскай дыяцэзіі, чацвёртым апекуном Польшчы і заступнікам чыгуначнікаў. Вельмі шанаваў беларускага святога Янка Купала і прысвяціў яму паэмы "Святы Андрэй Баболя, мучанік беларускі" і "Святы Андрэй Баболя, мучанік беларускі за веру". Пясняр гаварыў, што той і пасля смерці заступаецца за свой народ, за тых, хто жыве ў горы, смутку, за ўсю нашу краіну.


 Святы Антоній з Дзіцяткам Езусам
Фігура святога Антонія (10) па левым баку на сярэднім бакавым алтары. Пра яго можна расказваць шмат, бо цуды здараліся яшчэ пры яго жыцці. Родам з Партугаліі. Прапаведваў у Падуі ў Італіі, дзе і пахаваны ў базіліцы, пабудаванай у яго гонар. Прамаўляў пра Бога да рыб, якія слухалі яго з вады. Навяртаў ерэтыкоў, вылечваў хворых і інш.


Да яго звяртаюцца ў малітве, каб знайсці згубленыя рэчы, "вярнуць" страчаныя душы людзей. З канца 19 стагоддзя стаў папулярным звычай збіраць у святынях ахвяраванні для бедных: хлеб святога Антонія. У некаторых парафіях такое практыкуецца і цяпер. Цікава, што жыў святы ў 1195-1231 гадах, а значыць, пасля Вялікага падзелу Царквы (1054 год) на каталіцкую і праваслаўную. Ушаноўваецца дзвюма канфесіямі.  


 Маленькая святая з вялікім сэрцам
На апошнім левым алтары абраз Святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езуса (11). Яе сімвал—ружы. Іх трымае ў руках. Яшчэ яе называюць "Маленькая святая з самым вялікім сэрцам". У 18 год у 1888 годзе ўступіла ў кляштар ордэну кармелітак у французскім горадзе Лізьё. Адышла да Госпада ў 24. Тэрэза пакінула тры аўтабіяграфічныя рукапісы, выдадзеныя пасля яе смерці пад назвай "Гісторыя адной душы". Хутка яны сталі класікай каталіцкай літаратуры, перакладзены на ўсе вядучыя мовы свету.


Святую Тэрэзу называюць апякункай місій. Яна пастаянна малілася за іх, хоць ніколі нікуды не выязджала. Аднак яе місійнае падарожжа распачалося ўжо пасля смерці — у рэліквіях. 

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 725
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 35 103
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 627
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 807
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 11 019
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 746
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 902
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 октября 2017
Андрей, Василий, Иннокентий

Именины 22 октября 2017
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта