Авторизация
 

Ля Міёрскага касцёла асвячалі аўто

 25 ліпеня ля Міёрскага касцёла на стаянках выстраілася шмат аўто. У дзень успамінаў святога пакутніка Крыштафа пасля святой Імшы адбыўся абрад бласлаўлення кіроўцаў і асвячэння аўтамабіляў. На службу сабраліся і вернікі, якія віншавалі і маліліся за пробашча ксяндза Крыштафа Міянкіну, бо ён святкаваў імяніны. 

Святы Крыштаф на абразіках малюецца з дзіцём, а імя перакладаецца як "той, хто нясе Хрыста". Паданне распавядае, што аднойчы ён пераносіў праз раку малога. З кожным крокам ісці было цяжэй. Тады мужчына запытаўся: "Хто ты?" У адказ пачуў: "Я—Езус, твой Збавіцель… Каб ты пераканаўся, што сказанае мною праўда, па вяртанні ўбі свой кій у зямлю—убачыш, як прыгожа ён заквітнее". Так і сталася. Напрыканцы жыцця святы вярнуўся на радзіму ў паўднёвую Турцыю. Там падтрымліваў хрысціян, якіх жорстка пераследавалі, чыніў цуды і памёр пакутніцкай смерцю.


Святы Крыштаф лічыцца таксама апекуном садоўнікаў, гандляроў, падарожнікаў, паромшчыкаў і маракоў. Медальёны і бірулькі з яго выявай вешаюцца ў аўтамабілі, на іх змяшчаюцца ключы.


Ксёндз нагадаў, што асвячэнне аўтамабіля не знімае пэўныя абавязкі з кіроўцы. Вадзіцель павінен строга выконваць правілы, карэктна паводзіць сябе ў адносінах да іншых удзельнікаў дарожнага руху. Хто рызыкуе людзьмі, чыніць грэх.


Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 921
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 69 762
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 35 433
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 34 177
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 33 291
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 919
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 931
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 11 декабря 2018
Алексей, Андрей, Василий, Григорий, Даниил, Иван, Константин, Николай, Павел, Петр, Рафаил, Сергей, Степан, Тимофей, Федор, Анна, Прасковья

Именины 10 декабря 2018
Алексей, Андрей, Борис, Василий, Владимир, Всеволод, Гавриил, Дмитрий, Иван, Николай, Роман, Сергей, Федор, Фекла, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта