Авторизация
 

З Міёр да мошчаў Мікалая Цудатворцы ў Маскву

 Больш за мільён паломнікаў… Гэтая лічба прыведзена на канец чэрвеня і кожны дзень павялічвалася на дзясяткі тысяч. Столькі людзей у Маскве чакалі сваёй чаргі, каб прыхіліцца да мошчаў Мікалая Цудатворцы. Паломніцкая служба Полацкай епархіі некалькі разоў арганізоўвала паездкі да святыні. Па два ікарусы з сотняй чалавек вечарамі адпраўляліся з Полацка. У далёкую дарогу сабраліся і міярчане, у тым ліку наш карэспандэнт. 

Мошчы Мікалая Цудатворцы ў Расію прывезены ўпершыню і прабудуць там да 28 ліпеня. Пра гэта Патрыярх Кірыл і Папа рымскі Францыск дамовіліся падчас сустрэчы ў Гаване. З 22 мая да 12 ліпеня святыні пакланяліся ў храме Хрыста Выратавальніка ў Маскве, пасля яе перавезлі ў Санкт-Пецярбург.


Падзея ўнікальная, амаль тысячу гадоў мошчы ляжалі ў храме пад шматтоннай мармуровай плітой у італьянскім горадзе Бары. У Маскву прывезены ў спецыяльным каўчэгу 21 мая, напярэдадні Дня памяці Мікалая Цудатворцы. Ужо на наступны дзень вернікі маглі прыкласціся да святыні, што і зрабілі 18 600 чалавек. Паток быў настолькі вялікім, што прэс-сакратару Патрыярха святару Аляксандру Волкаву прыйшлося сабраць журналістаў і патлумачыць правілы паломніцтва: не імкнуцца да святыні ў першыя дні і не ствараць ажыятаж, не шукаць лёгкага шляху. Сэнс у тым, каб чалавек патраціў некаторы час, фізічныя сілы. Інакш у пакланенні не будзе ніякага сэнсу.


Прыхаджане Полацкай епархіі прыбылі ў Маскву ў шэсць гадзін раніцы. З аўтобусных акон паглядалі на набярэжную Масквы-ракі, дзе на некалькі кіламетраў выстраілася паломніцкая чарга. Цалкам акінуць вокам яе немагчыма. Цярпліва чакаючы і грэючыся на сонцы, полацкія прыхаджане цвёрда ведалі, што вынесуць усе перашкоды і прыхіляцца да святыні. Паглядаючы на раскідзісты Крымскі мост, які віднеўся праз кіламетр наперадзе, глыбачане ўздыхалі: "Нават не верыцца, што калі-небудзь дойдзем да яго". Хоць сама царква знаходзілася яшчэ далёка. Была б толькі справа ў хадзе. Ісці якраз выдавала за шчасце. Большую частку часу даводзілася чакаць стоячы. Такім чынам, ад досвітку і толькі ў 16 гадзін дня стомленыя паломнікі дабраліся да храма Хрыста Выратавальніка. Яго залачоныя купалы, здавалася, узялі пад свой пакроў усю ваколіцу. Людзей, што дайшлі да святыні, можна параўнаць з падарожнымі, якія, нарэшце, спатолілі смагу. У доўгай дарозе спрыяла надвор'е, не лінуў дождж. Пілігрымаў, якім станавілася млосна, тут жа падхоплівалі медыкі. Увесь час па дарозе, як анёлы скрозь яснае неба, з'яўляліся валанцёры ў салатавых накідках. Яны прыносілі ваду, зважалі на самаадчуванне, тлумачылі, што захіліцца ад сонца і адпачыць можна ў аўтобусах, якія стаялі побач.


За бяспекай паломнікаў сачылі больш за дзве тысячы ахоўнікаў парадку. Ветлівыя, у камуфляжах, яны падказвалі, як знайсці выйсце. Паставы рэгуляваў рух, аддаючы прыярытэт пешаходам. Заўсёды напагатоў "хуткая дапамога". Для тых, хто не паспеў прыхапіць з сабой бутэрброд, арганізавана платнае харчаванне на палявых кухнях. Некаторыя пілігрымы, каб пакланіцца Угодніку, дзяжураць з начы. Для іх падрыхтаваны спецыяльныя аўтобусы. Але вялікага сэнсу ў начлезе няма, таму што па буднях (расказалі ў прэс-цэнтры штаба), чарга рухаецца ад дзвюх да чатырох гадзін. Асаблівы наплыў народу прыпадае на выхадныя.


Узрадаваныя ад дасягнення мэты, прыхаджане Полацкай епархіі рушылі ў Пакроўскі манастыр да святой Матроны Маскоўскай. Там чарга куды менш, бо мошчы блажэннай у Маскве знайшлі пастаянны спачын. Людзі ішлі да святой з жывымі кветкамі. Часцей з яе любімымі белымі ружамі і хрызантэмамі. Матрона прадказвала: "Пасля маёй смерці на магілку маю мала будзе хадзіць людзей, толькі блізкія, а калі і яны памруць, запусцее мая магілка, толькі зрэдку нехта прыйдзе. Але праз многа год людзі даведаюцца пра мяне і пойдуць натоўпамі за дапамогай у сваім горы, з просьбамі маліцца аб іх Госпаду Богу. І я ўсім буду дапамагаць і ўсіх пачую". Яшчэ перад смерцю яна сказала: "Усе, усе прыходзьце да мяне і расказвайце, як жывой, пра свой смутак, я буду бачыць, і чуць, і дапамагаць вам".


Полацкія паломнікі шчыра прыхіліліся да ракі са святымі мошчамі Матронушкі і, благаслаўлёныя, рушылі ў родную Беларусь, за якую лепш нідзе на свеце няма. Яна сапраўды атуленая Богам. 

Фота аўтара. 

Алена БАСІКІРСКАЯ.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 473
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 185
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 067
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 872
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 862
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 859
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 778
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 августа 2017


Именины 18 августа 2017
Викентий, Ефим, Иван, Максимилиан, Дарья, Евдокия, Кристина, Мария, Нонна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта