Авторизация
 

Міёрская царква адзначыла сваё прастольнае свята

 15 ліпеня Міёрская царква Пакладання Рызы Прасвятой Багародзіцы ва Улахерне адзначыла сваё прастольнае свята. У набажэнстве прынялі ўдзел святары з Міёрскага, Верхнядзвінскага благачынняў, Мінскага Свята-Лізавецінскага манастыра. Узначаліў службу протаіерэй Віктар Вабішчэвіч, благачынны Міёрскай акругі.

У прастольнае свята здзяйсняецца вадасвятны малебен, таму перад набажэнствам праваслаўныя шчыльна выстраіліся за святой вадзіцай. Неўзабаве пачалася служба, напоўненая асаблівай глыбокай пашанай. Вакол царквы тройчы прайшоў Хрэсны ход з чытаннем Святога Евангелля, шчырае грамадскае маленне прагучала ля магілы заснавальніка храма айца Мікалая, узнёсся ў неба акафіст да Прасвятой Багародзіцы.


З гісторыі свята. 18 чэрвеня 860 года рускі флот Кіеўскага князя Аскольда акружыў  Канстанцінопаль з мора. Святы Патрыярх Фоцій заклікаў паству слязьмі пакаяння абмыць грахі і ў стараннай малітве звярнуцца да заступніцтва Божай Маці. Баючыся здзекаў над святынямі, іх з прыбярэжнага Улахернскага храма перанеслі ў Канстанцінопаль. У тым

 ліку і Рызу Маці Божай.  Сумленная Рыза з хрэсным ходам абнесена вакол горада. З даверам на заступніцтва Маці Божай край Рызы пагрузілі ў воды Басфора, а затым яе паклалі ў храме Святой Сафіі. Божая Маці Сваёй ласкай уціхамірыла ваяўнічасць рускіх воінаў. 25 чэрвеня заключаны мірны дагавор.


Падрыхтавала Алена БАСІКІРСКАЯ.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 647
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 543
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 316
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 319
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 915
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 317
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 860
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 сентября 2017
Александр, Андрей, Василий, Григорий, Евгений, Иван, Лев, Макар, Михаил, Николай, Петр, Степан

Именины 19 сентября 2017
Андрей, Архип, Всеволод, Давид, Денис, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Макар, Михаил, Фекла

Госці краін
free counters
Партнеры сайта