Авторизация
 

Успамінаем святых апосталаў Пятра і Паўла

 29 чэрвеня — дзень памяці апосталаў Пятра і Паўла. Святыя лічацца заснавальнікамі касцёла і яго падмуркам. Хоць прыгадваюцца яны адначасова, але розніца паміж імі відавочная. 

 

Нарадзіўся Сымон (Пётр) у галілейскім горадзе Бэтсаідзе, быў жанаты і жыў у Капэрнаўме. Ён і яго брат Андрэй рыбачылі на Генісарэцкім возеры. Менавіта за промыслам Сымона сустрэў Хрыстос. Паклікаў яго і Андрэя ісці за сабою, каб зрабіць "лаўцамі людзей". Сымон атрымаў ад Езуса імя Пётр (Kefas—"скала") і заўсёды быў першым сярод апосталаў. Ён першым назваў Хрыста Сынам Божым і тады атрымаў ад Езуса абяцанне, што на ім, як на скале, будзе заснавана яго Царква. Хрыстос уручыў яму ключы ад нябеснага Царства. Нягледзячы на тое, што пасля Тайнай вячэры Пётр тройчы адрокся ад Хрыста, ён застаўся апосталам і займаўся прапаведваннем хрысціянства. Уваскрослы Езус даручыў яму "пасвіць сваіх авечак".


Павел, чыё габрэйскае імя было Саўл, паходзіў з кілікійскага горада Тарса (цяпер тэрыторыя Турцыі) з фарысейскай сям'і. У 19 гадоў Саўл прыбыў у Іерусалім, каб вучыцца ў рабінскай школе. Тады ён яшчэ з'яўляўся непрымірымым ворагам хрысціян, бо лічыў іх адступнікамі ад веры Майсея. Нават праследаваў вучняў Хрыста. З мэтаю знішчыць маладую хрысціянскую супольнасць у Дамаску Саўл ва ўзросце 34 гадоў рушыў у гэты горад. Па дарозе туды яму явіўся Хрыстос, які цалкам перамяніў яго жыццё, зрабіўшы выбраным для абвяшчэння імені Божага ва ўсім свеце. Адразу пасля навяртання Павел стаў нястомна абвяшчаць Евангелле паўсюль, куды яго пасылаў Святы Дух.


Пётр і Павел прынялі пакутніцкую смерць амаль адначасова. У 67-ым годзе Пётр быў укрыжаваны ўніз галавою. Ён сам папрасіў аб гэтым, бо не лічыў сябе годным памерці так, як Хрыстос. Павел развітаўся з гэтым светам праз адсячэнне галавы. Яго называюць Апосталам народаў і лічаць першым хрысціянскім тэолагам.


Аднолькавыя ў веры і розныя ў яе вызнанні. Пётр—адзін з першых вучняў Хрыста, Павел першапачаткова вораг хрысціянства. Пётр стаў сімвалам царкоўнай іерархіі, з яе ўпарадкаваннем і дысцыплінай, Павел увасабляе "вольнае" хрысціянства, якое жыве па духу. Але ўсё ж апосталы адзіныя: "Пятрова" і "Паўлава" дапаўняюць адзін аднаго.


Падрыхтавала Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 424
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 31 295
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 11 893
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 841
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 618
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 633
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 745
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 29 июля 2017
Иван, Павел, Петр, Федор, Алевтина, Валентина, Юлия, Яков

Именины 28 июля 2017
Василий, Владимир, Петр

Госці краін
free counters
Партнеры сайта