Авторизация
 

Працэсія прайшла па міёрскіх вуліцах

 Вольга ВІШНЕЎСКАЯ

 Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА

 

У нядзелю, 18 чэрвеня, па вуліцах райцэнтра  прайшлі вернікі і святары мясцовай парафіі. Іх суправаджалі аўтамабілі ДАІ. Напярэдадні, у чацвер, адзначалася свята Эўхарыстыі. Пад ёй маюць на ўвазе хлеб, які сімвалізуе Цела, і віно, што ўвасабляе Кроў Хрыста. Сакрамэнт Эўхарыстыі вернікі разглядаюць як святы дар, пакінуты Хрыстом падчас апошняй вячэры. 

 

 Свята пачало адзначацца ў XIII стагоддзі і спачатку было ўведзена ў Льежскай епархіі ў Бельгіі. У 1264-ым папа Урбан IV зрабіў яго абавязковым для ўсяго касцёла. Першыя згадкі пра працэсіі адносяцца да XIII стагоддзя. Удзел у ёй і сёння разглядаецца як акт публічнага вызнання веры.
 У нядзелю апоўдні ў Міёрскай святыні распачалася святая імша, напрыканцы якой працэсія рушыла з харугвіямі. Узначальвалі шэсце святары Генадзь Добрук і Андрэй Таўрук. Яны па чарзе неслі дараносіцу, дзе змяшчаюцца Цела і Кроў Хрыстовы. За імі крочылі вернікі. Дарослыя і моладзь абсталявалі чатыры прыгожыя алтары. Каля кожнага быў прыпынак, а святар чытаў урывак з Бібліі, разважаў над Божым словам, прамаўляючы да ўдзельнікаў працэсіі. Вернікі разам са святарамі маліліся: "Ад пажару, голаду, вайны і хваробы—барані нас, Божа…"

  У Святым Пісанні чытаем: "Калі не будзеце спажываць Цела Сына Чалавечага і піць Крыві Ягонай, не будзеце мець у сабе жыцця. Хто спажывае Маё Цела і п'е Маю Кроў, мае жыццё вечнае, і Я ўваскрашу яго ў апошні дзень... Хто спажывае Маё Цела і п'е Маю Кроў, трывае ўва Мне, а Я ў ім. Як паслаў Мяне Айцец, які жыве, а Я жыву прaз Айца, так і той, хто спажывае Мяне, будзе жыць праз Мяне" (Ян 6, 53-57).

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 424
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 31 295
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 11 893
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 841
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 618
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 633
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 745
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 29 июля 2017
Иван, Павел, Петр, Федор, Алевтина, Валентина, Юлия, Яков

Именины 28 июля 2017
Василий, Владимир, Петр

Госці краін
free counters
Партнеры сайта