Авторизация
 

У мілашоўскай акрузе напярэдадні Спаслання Святога Духа

В милашовской округе накануне Сошествия Святого ДухаАлена БАСІКІРСКАЯ 

Фота аўтара

Напярэдадні свята Спаслання Святога Духа па каталіцкім календары, трэцяга чэрвеня жыхары з мілашоўскай акругі сабраліся на ўрачыстае асвячэнне мясцовых могілак, якія сёлета значна папрыгажэлі. Усё гэта дзякуючы старанням нераўнадушных людзей. 

 

Мы і раней пісалі пра тое, наколькі клапатліва ставіцца да падначаленай тэрыторыі старшыня ВУПКУ "Міёрскі" Васіль Міхалкіў. І на гэты раз ён асноўны каардынатар працоўнай сілы. Удзельнічаў у добраўпарадкаванні ксёндз Ідолтаўскай парафіі Вячаслаў Пялінак, а таксама ўсе тутэйшыя жыхары, якія ахвяравалі сродкі на спачывальнае месца.


Сакральнай святыняй, дзе трэба паводзіць сябе, як у храме, назваў могілкі пробашч Вячаслаў. Ён натхнёна і душэўна правёў урачыстую службу, у якой звяртаўся да Усявышняга і прыхаджан. "Тут мы знаходзімся ў трыадзінстве з Богам, сабой і блізкімі", — казаў ксёндз. Няправільна думаць на могілках толькі пра сябе і нябесную веліч, бо памерлыя, якія нас так любілі пры жыцці, таксама чакаюць увагі. З адным шкадаваннем пра іх мы ператвараемся проста ў плачак. Але ж духоўная сутнасць — самая важная, бо, аддаючы цела зямлі, душу ўручаем Госпаду. З гэтай ісцінай раскрываецца сэнс чалавечага жыцця.


В милашовской округе накануне Сошествия Святого ДухаНа месцы спачыну сабралася многа прыхаджан, напярэдадні кожны завіхаўся каля пахаванняў родзічаў. Таму вакол чыста, прыгожа і ўтульна. Акрамя прыватных старанняў, старшыня мясцовай гаспадаркі паклапаціўся пра агульны парадак. "Мілашоўскія могілкі набылі другое дыханне", — адгукаюцца тутэйшыя. Высечаны дрэвы, пашыраны плот, на ўваходзе сустракаюць брамкі. Вакол прылеглай тэрыторыі ўзвысіўся каменны падмурак, які вядзе да будучай стаянкі для аўто. Удзячнасць за добрыя справы самая шчырая.


Ксёндз Вячаслаў асвяціў пахавальнае месца. У гэты суботні дзень было занадта ветрана. "У Бібліі сказана, што Божы дух сыходзіць на зямлю ветрам. Сёння як светлы знак, што Усявышні чуе нас, Ён разам з намі", — заўважыў святар. Яшчэ шмат прыгожага і светлага гаварылася падчас службы. Іншым разам ад такой прамовы па целе прабягалі мурашы, ахоплівала замілаванне. "Хто прагне, хай прыходзіць і п'е", — гэта словы Ісуса. Святы Дух адкажа на самыя глыбокія прагненні. Толькі з верай мы можам знайсці сябе і зразумець жыццё.


Дапамагалі ў службе ксяндзу Вячаславу арганістка Таццяна Званская, малады міністрант Уладзіслаў Барысенка, пеўчыя і іншыя шчырыя вернікі. Пад шум зялёных бяроз людзі ў каторы раз узносілі вочы да Айца Нябеснага, чыталі "Ойча наш" і "Анёл панскі". Пасля набажэнства не спяшаліся разыходзіцца, а ў сэрцах тым часам мацнела жывая надзея на вечнасць.


"Ідолтаўская ціш пад пакровам Маці Божай", — пра гэта не аднойчы сцвярджае пробашч Вячаслаў. Магчыма, прычына і ў тым, што ў храме знаходзіцца першародны абраз Маці Божай Вялікай. Ікона тут з'явілася пасля закрыцця Друйскага касцёла. Яе копія датуецца ХVІІ стагоддзем, а стварэнне арыгінала ажно IV-м. Ёсць у абразе Маці Божай Вялікай тайна: з якога боку ні паглядзіш — Заступніца пазірае прама ў вочы. Веліч мастацтва і духоўнасці ў многім падобныя, бо ў сваёй існасці маюць непарушную тайну, якая трымае пад апекай цэлы свет. 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 478
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 285
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 098
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 878
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 873
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 876
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 780
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 августа 2017
Александр, Алексей, Антон, Василий, Дмитрий, Иван, Митрофан, Михаил, Никанор, Петр, Афанасий

Именины 19 августа 2017


Госці краін
free counters
Партнеры сайта