Авторизация
 

Архіепіскап у Чэраскім прыходзе

Архиепископ в Чересском приходеАлена БАСІКІРСКАЯ 

Фота Казіміра Блажэвіча

 

22 мая, у Дзень перанясення мошчаў Свяціцеля Мікалая Цудатворца, службу ў Чэраскім храме правёў архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій. Тутэйшая царква носіць імя гэтага святога. 

 

Дзень перанясення мошчаў — адно з самых шаноўных свят у царкоўным календары, а для чэраскай святыні — прастольнае. Прыход паклапаціўся пра прыгожую сустрэчу Уладыкі, храм усцілаўся тканымі і кветкавымі дыванамі. Сабраліся вернікі з тутэйшых мясцін і суседніх куточкаў Міёршчыны. Прымаў высокага госця чэраскі настаяцель Сергій Кавальскі. Адразу пасля службы ў Міёрах у Чэрасы скіраваўся благачынны акругі, протаіерэй Віктар Вабішчэвіч.


Архиепископ в Чересском приходеПасля ўрачыстага малебну адбыўся хрэсны ход вакол храма з чытаннем Евангелля і пад меладычны звон. Пры акрапленні святой вадой людзі з радасцю і ўдзячнасцю выстройвалі дарожку, каб да кожнага даляцелі свяшчэнныя кроплі. Разам з Феадосіем у Чэрасы прыехаў архіерэйскі трохгалосы хор, прыемныя зыкі якога разліваліся па намоленых сценах, а падчас хрэснага ходу — і па ваколіцы.


Архиепископ в Чересском приходеАрхіепіскап напрыканцы службы звярнуўся да прыхаджан з пропаведдзю, у якой нагадаў пра вялікае свята Мікалая Цудатворца. Таксама ўспомніў пра нашага земляка, героя Савецкага Саюза Ягора Андрэевіча Томку, бо гэты камандзір ратаваў свой падводны экіпаж менавіта з малітвай. У пропаведзі гучалі цёплыя словы пра міралюбівую Беларусь, да якой прыхільна ставяцца за мяжой, паважаюць за якасць яе прадукты харчавання, у тым ліку самае натуральнае малако.


Архіепіскап не аднойчы бываў на Міёршчыне, але не такі часты госць у Чэрасах. Прыхаджан, дзяцей, удзельнікаў службы ён частаваў ласункамі, дарыў іконкі. Сустрэчы шчыра радаваліся святары і прыхаджане. Пачэсна і прыгожа ўшанавана памяць Свяціцеля Мікалая — нашага заступніка і ратаўніка. 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 486
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 376
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 109
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 914
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 877
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 917
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 793
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 августа 2017
Александр, Василий, Макар, Максим, Марк, Мартин, Федор, Мария

Именины 23 августа 2017
Вячеслав, Роман, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта