Авторизация
 

Са светлым сумам успомнілі памерлых на Міёрскіх могілках

Со светлой грустью вспомнили умерших на Миорском кладбищеНаталія СТАНКЕВІЧ 

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА

На дзявяты дзень пасля Вялікадня праваслаўныя вернікі традыцыйна наведваюцца на могілкі. Аднак не сумаваць павінны прыходзіць да тых, каго няма сярод нас, а з радасцю пра Уваскрашэнне Хрыстова. Адсюль назва свята—Радаўніца.25 красавіка на новых могілках райцэнтра адбыўся цырыманіял "Радаўніца". На ім са светлым сумам успаміналі землякоў, іх подзвігі, вялікія справы, добрыя ўчынкі.  

 

Раённы ваенны камісар Сяргей Жабёнак аддаў даніну павагі салдатам і афіцэрам, якія не шкадуючы жыцця, абаранялі радзіму ў Вялікай Айчыннай вайне, змагаліся за мір на афганскай зямлі. Узгадаў легендарных землякоў-мараходаў Ягора Томка і Вальдэмара Шука, прыклад патрыятызму якіх важны ў выхаванні маладого пакалення.


У раёне праводзіцца вялікая работа па ўвекавечанні памяці абаронцаў і ахвяр вайны. Сяргей Іванавіч нагадаў, што сёлета адзначаецца самотная дата—75 годдзе ліквідацыі фашыстамі яўрэйскіх гета ў Дзісне і Міёрах. Па апошніх падліках у нас пахавана больш за 4 тысячы грамадзян гэтай нацыянальнасці.


Со светлой грустью вспомнили умерших на Миорском кладбищеЗахоўваць памяць, шанаваць традыцыі і вялікія справы пакалення пераможцаў заклікаў і старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Часлаў Кашкур. У раёне засталося 15 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія рыхтуюцца сустрэць Дзень Перамогі. Чатыры пайшлі з жыцця за мінулы год. У іх ліку самы старэйшы, які прайшоў вайну ад пачатку да канца, чалавек-эпоха, заўзяты актывіст Генадзь Паўлавіч Дзямешка. Яго зямны шлях скончыўся на 99 годзе.


Жыццё Часлаў Станіслававіч параўнаў з імгненнай успышкай ме-тэарэта. Штогод, кожны месяц сыходзяць у вечнасць людзі, якія жылі сярод нас, поплеч працавалі і за адмераны ім кароткі век пакінулі добры след на гэтай зямлі. У студзені сёлета не стала выдатнага чалавека, хірурга ад Бога, выратавальніка тысяч жыццяў Іосіфа Казіміравіча Каплуна. Няма ўжо і яркага прадстаўніка плеяды кіраўнікоў раёна, актыўнага ўдзельніка ветэранскага руху Васіля Мікалаевіча Чычкана, былога старшыні Язненскага сельсавета Уладзіміра Міхайлавіча Ляўковіча. Добрасумленнай працай, прыстойнымі ўчынкамі, асабістымі якасцямі яны здабывалі добрую славу нашаму краю. А колькі іх яшчэ—яркіх, неардынарных, цікавых, самых дарагіх для сваіх сем'яў. Вядучыя цырыманіялу Вольга Пашкоўская і Аляксей Гай-дзель пералічвалі прозвішчы ў доўгім спісе. Вечная ім памяць.
Кажуць, час лечыць. Магчыма, але толькі не ў выпадку страты родных, блізкіх. Адзінае суцяшэнне, што ім там лепш, дасць Бог яшчэ сустрэнемся. Протаіерэй, благачынны Міёрскай акругі Віктар Вабішчэвіч і кзёндз-пробашч, прэлат Кшыштаф Міянкіна звярнулі ўвагу на важнасць і значнасць малітвы аб памерлых. Пагружацца ў перажыванні з нагоды смерці блізкіх не варта, гаварылі яны, наадварот, трэба радавацца іх перараджэнню ў іншае—вечнае жыццё.


Пасля мітынгу ўдзельнікі цырыманіялу накіравалі дэлегацыю для ўскладання гірлянд да брацкай магілы на плошчы Памяці загінуўшых барацьбітоў, да мемарыялу "Чорны цюльпан", на Паўночных могілках, дзе пахаваны яўрэі—ахвяры фашызму. Святары асвяцілі магілкі.


***
..Быццё хуткабежнае. Канечны прыпынак будзе ў кожнага з нас. Пакуль ёсць час, трэба любіць і берагчы сваіх блізкіх, не растрачваць сілы і каштоўныя хвіліны на пустыя, непатрэбныя справы, выядаць сваё нутро смагай трымаць верх, нажывацца, песціць гордасць, помсціць. Смерць умомант абнуляе сацыяльны статус. Міжволі ўзгадваюцца словы з песні: "Просто так надо жить, чтоб неустанно радость и любовь дарить, всем тем, кто здесь в гостях". 

 

 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 657
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 811
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 368
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 403
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 930
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 389
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 867
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 сентября 2017
Александр, Илья, Корнилий, Леонтий, Лукьян, Николай, Петр, Степан, Юлиан

Именины 25 сентября 2017
Алексей, Даниил, Иван, Николай, Федор, Юлиан, Афанасий, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта