Авторизация
 

Сёстры міласэрнасці наведалі аддзяленні Міёрскай ЦРБ

Сёстры милосердия посетили отделения Миорской ЦРБАлена БАСІКІРСКАЯ

 

Віншаваць на Вялікдзень хворых і нямоглых для прадстаўнікоў храма Палажэння Рызы Прасвятой Багародзіцы ва Улахерне г. Міёры стала добрай традыцыяй. І сёлета сёстры міласэрнасці наведалі ўсе аддзяленні цэнтральнай раённай бальніцы, павіншавалі пацыентаў, урачоў, медсясцёр і тэхперсанал. А на трэці дзень Вялікадня прыйшлі да нямоглых прыхаджан дадому.

 

—Праспявалі ім тропар, прывезлі бацюшкава блаславенне, раздалі святыя прасфоры, пачаставалі велікоднымі яйкамі і асвечанымі салодкімі прэзентамі, —расказвае старшая сястра міласэрнасці Святлана АСУШЧАНКА.
Разам з ёй неслі велікодную радасць ад імя праваслаўнай царквы Іаанна Кавецкая, Людміла Заяц, Анфія Катовіч. Наведалі 13 дамоў, дзе жывуць нямоглыя прыхаджане. "Гэта людзі, якія па ўнутраным перакананні хочуць наведваць царкву, але здароўе не дазваляе. Некаторыя прыходзілі ў храм да нядаўняга, і раптам адмовілі ногі. Сустракалі ўсе з радасцю. І мы таксама ад шчырага візіту атрымалі вялікае задавальненне,—расказвае Святлана Асушчанка.


У добрай справе паўдзельнічалі многія людзі, якія на начной велікоднай службе пакідалі расфарбаваныя яечкі. Менавіты гэтыя дары і патрапілі ў бальніцу і дамы.
Традыцыя—праведваць і віншаваць са святам—склалася ў праваслаўнай царкве даўно. І прычым не толькі на Вялікдзень. Рэгулярна сёстры міласэрнасці на Дзень інваліда ў тэрытарыяльным цэнтры аказваюць знак увагі людзям з няпростым лёсам, запрашаюць іх у храм на спецыяльна прымеркаваную службу. Жыве віншавальная завядзёнка на Каляды.


Сёстры милосердия посетили отделения Миорской ЦРБХутка сёстры міласэрнасці хворым прынясуць артас—святы хлеб з велікоднай ночы. Праз вызначаны час пасля свята ён раздрабляецца і па доўгім кавалачку выдзяляецца прыхаджанам. Кажуць, гэты хлеб валодае вялікай спрыяльнай сілай, ратуе ад душэўных і фізічных хвароб. Міярчане расказваюць рэальныя прыклады, калі маленькая драбінка ратавала іх ад ліха. І дарэчы, есці яго трэба па зусім маленькіх кавалачках, пакідаючы астатняе на потым.
Пасля шчырых візітаў ад імя праваслаўнай царквы на душы адчуваецца радасць, святло і настрой,—расказвае Святлана Асушчанка. —Быць можа, некаторыя пацыенты ў бальніцы, каму нанеслі візіт, не вераць у Бога. Але ў кожнага жыве штосьці святое, якое абавязкова прачнецца і дасць свае парасткі. 

 

 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 657
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 811
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 368
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 403
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 930
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 389
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 867
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 сентября 2017
Александр, Илья, Корнилий, Леонтий, Лукьян, Николай, Петр, Степан, Юлиан

Именины 25 сентября 2017
Алексей, Даниил, Иван, Николай, Федор, Юлиан, Афанасий, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта