25 Октября 2011

“Чысты лес”

gazeta
  • 461

15 кастрычніка ў Дзісенскім лясгасе праведзены шэраг мерапрыемстваў у рамках акцыі “Чысты лес”. У лясніцтвах Дзісенскае, Узмёнскае, Новапагосцкае, Міёрскае, Язненскае, Перабродскае практыкавалася ўборка смецця ў месцах адпачынку. Ачышчаны ад пабочных прадметаў і матэрыялаў прыдарожныя палосы. Наведзены парадак на навакольных тэрыторыях. Удзел у гэтым мерапрыемстве прымалі як работнікі лясніцтваў, так і зацікаўленыя прадстаўнікі арганізацый, маладзёжных калектываў, вучні школ.

                                  

У выніку агульных старанняў прыдарожныя тэрыторыі пачысцелі, прыемна прыпыніцца ў месцах адпачынку — Гаёўка, Дубы, Сасоннік, Снегі і іншых. Чысціня не толькі спрыяе добраму настрою чалавека, станоўча ўплывае на яго здароўе, а і сведчыць аб нашай душэўнай культуры.

В. МІХНЕВІЧ,

галоўны ляснічы.

← Предыдущая

Благоустройством водопада на реке Вята занимается целая команда

Назад к списку
Следующая →

Ведайце пра “Ельню”

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]