05 Мая 2023

Вучні Дзісненскай СШ далучыліся да акціі «Тыдзень лесу»

gazeta
  • 665

 Наша школа пастаянна ўдзельнічае ў рэспубліканскай акцыі «Тыдзень лесу». Гэтая вясна не стала выключэннем. Дапамаглі Дзісненскаму лясгасу навесці парадак у зоне адпачынку, добраўпарадкавалі помнікі ахвярам вайны, пасадзілі маладыя дрэўцы.

Садзіць дрэвы – і радасць, і карысць адначасова. Наш невялікі атрад скіраваўся ў бок знакавага месца – героіка-патрыятычнага комплексу «Дзісненскі рубеж». Прайшлі інструктаж і прыняліся садзіць елкі, сосны і ясені. Хлопцы капалі ямкі, дзяўчаты апускалі ў іх саджанцы. Працавалі дружна і зладжана, выконваючы тэхналогію пасадкі. Кожны разумеў, што сваёй працай не толькі памнажае багацці прыроды, але і пакідае след у гісторыі роднага краю.

З часам, праязджаючы па дарозе Дзісна – Полацк міма Дзісненскага рубяжу і гледзячы на маладыя дрэўцы, будзем ганарыцца, што гэта праца нашых рук. Зберагаючы прыроду, аднаўляючы яе багацці і наводзячы парадак на зямлі, кожны выконвае свой абавязак руплівага і дбайнага гаспадара.

Ксенія ЯЛЕНСКАЯ, вучаніца 10 класа 
Дзісненскай СШ імя Героя Савецкага Саюза М. Кузьміна.
Фота прадаставіла аўтар.

← Предыдущая

Ежегодно 5 июня в Беларуси отмечается День охраны окружающей среды

Назад к списку
Следующая →

Цветок живучка на Миорщине

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]