17 Апреля 2026

Сбор краснокнижных первоцветов запрещен

gazeta
  • 160495

З надыходам вясны ў лясах з’яўляюцца першыя кветкі – вятраніца, сон-трава, пячоначніца, пралескі, ландыш майскі і іншыя. Сярод іх ёсць віды, занесеныя ў Чырвоную кнігу, збор якіх забаронены.

Масавы збор першацветаў прыводзіць да рэзкага змяншэння іх папуляцый. Зрываючы – мы знішчаем іх, купляючы – падтрымліваем браканьераў. Лепш любавацца кветкамі ў прыродзе, захоўваючы іх для будучых пакаленняў.

Заканадаўствам прадугледжана адміністрацыйная адказнасць за незаконнае выманне дзікарослых раслін, занесеных у Чырвоную кнігу. Згодна з арт. 16.8 КаАП, штраф можа складаць ад 20 да 30 базавых велічынь, для індывідуальных прадпрымальнікаў – да 150, для юрыдычных асоб – да 500 базавых.

Беражлівыя адносіны да першацветаў – наш унёсак у захаванне прыроднай разнастайнасці.

Аляксандр ВАЯВОДАЎ,

галоўны спецыяліст інспекцыі.

← Предыдущая

Очистка берегов рек и озер. Экологическая акция "Беларусь синеокая" пройдет 22-28 апреля

Назад к списку
Следующая →

Паляванне захапляе

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]