13 Декабря 2025

Вред окружающей среде: результаты работы Миорской инспекции за 11 месяцев

gazeta
  • 1189

За 11 месяцев районной инспекцией природных ресурсов и охраны окружающей среды установлено 11 фактов причинения вреда окружающей среде на общую сумму 6 908 рублей.

 За 11 месяцаў раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ўстаноўлена 11 фактаў прычынення шкоды навакольнаму асяроддзю на агульную суму 6 908 рублёў.

Як сведчыць Закон «Аб ахове навакольнага асяроддзя», шкода, прычыненая навакольнаму асяроддзю, – гэта маючае грашовую ацэнку адмоўнае змяненне навакольнага асяроддзя або асобных кампанентаў прыроднага асяродку, прыродных або прыродна-антрапагенных аб’ектаў, што выявілася ў іх забруджванні, дэградацыі, знясіленні, пашкоджанні, знішчэнні, незаконнай здабычы ці іншым пагаршэнні іх стану, у выніку шкоднага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, звязанае з парушэннем заканадаўства аб ахове навакольнага асяроддзя і рацыянальным выкарыстанні прыродных рэсурсаў.

Поўны пералік фактаў, якія з’яўляюцца падставай для ўстанаўлення шкоды, прычыненай навакольнаму асяроддзю, дастаткова шырокі і прыведзены ў пастанове Саўміна ад 11 красавіка 2022 года № 219. Тут жа абазначаны таксы для вызначэння памеру прычыненай шкоды і парадку яго вылічэння.

Сярод выяўленых сёлета фактаў чатыры звязаны з незаконным выдаленнем дрэў, тры – з забруджваннем адходамі, два – са здабычай карысных выкапняў без адпаведных дакументаў, па адным – з забруджваннем земляў і выкідамі забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра ад стацыянарных крыніц выкідаў з перавышэннем нарматываў.

Аляксандр ВАЯВОДАЎ, галоўны спецыяліст раённай
інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

 

← Предыдущая

«Озеравки – Ельня»: молодые специалисты Миорской ЦРБ познакомились с уникальной природой Беларуси

Назад к списку
Следующая →

Миорщина самая-самая

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]