Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Общество: Витебск выбирает BUTIKAVTO: в городе откроется второй автохаус сети
Пульс Миорщины: Подарок детям к празднику
Социальный вектор: Изменения в работе мобильного приложения M-Belarusbank
Актуально: С 5 по 16 октября проходит акция "Молодежь за безопасность"
Жыхары нашага раёна ўжо сутыкаліся з выпадкамі, калі на пладовых дрэвах нечакана з’яўляліся даволі вялікія, да 20-25 см даўжынёй, бела-шэрыя "мяшэчкі", напоўненыя вусенямі. Калі своечасова іх не знішчыць, у хуткім часе ўсё лісце на яблыні, ігрушы, сліве, вішні і іншых садовых дрэвах будзе паедзена шкоднікамі. Майце на ўвазе, што да вас наведаўся кольчаты шаўкапрад.
Гэта начны мятлік бэжавага колеру з цёмнай паласой на пярэдніх крылах, размах якіх да 4-х сантыметраў. З яго яек з’яўляюцца цёмна-шэрыя вусені даўжынёй да 6 см, пакрытыя пучкамі цёмнага валосся і 11 парамі бародавак па баках. Іх лёгка разносіць вецер.
Зімуюць сфарміраваныя вусені кольчатага шаўкапрада ў яйкакладках пад абалонкамі яек на тонкіх галінках дрэў у выглядзе апаясвальных кольцаў. Напярэдадні цвіцення яны выходзяць на свет і паядаюць лісце і пупышкі. Жывуць калоніямі, сплятаюць у разгалінаванні сучкоў павуцінныя гнёзды ("люстэркі").
Для акуклівання вусені перапаўзаюць у згорнуты лісток, а ўжо ў чэрвені-ліпені вылятаюць мятлікі.
Меры барацьбы
Рэгулярна і ўважліва аглядайце ўсе галінкі дрэў у садзе. Там, дзе выявіце яйкі кольчатага шаўкапрада, абрэжце ўсе галінкі. Не мае значэння, калі былі выяўлены яйкакладкі—восенню, калі лічынкі яшчэ толькі ператвараюцца ў вусеняў, ці вясной, калі вусені рыхтуюцца рынуцца на волю. Галоўнае—знішчыць усе паражоныя лісты. Усе сарваныя лісты і зрэзаныя галінкі абавязкова трэба спаліць, а не проста выкінуць. Інакш вусені ўсё роўна вылупяцца і атакуюць дрэвы.
Калі на дрэвах ёсць павуцінне (не абавязкова кольчатага шаўкапрада), яго таксама трэба выдаляць, бо кольчаты любіць любыя зачэпкі.
Нарэшце, можна апырскаць дрэвы прэпаратамі - пірэтроідамі, неанікаціноідамі і іншымі, якія знішчаюць не толькі вусеняў і матылькоў, але і яшчэ не паспелыя лічынкі.
Ведайце, што матылёк шаўкапрада адкладвае за адзін раз да 500 лічынак (яек) у самых непрыкметных месцах, каб абараніць патомства ад птушак, розных насякомых, ветру, сонца, дажджу і, вядома, чалавека.
Уладальнікі садовых і прысядзібных участкаў павінны ведаць, што лепшай мерай абароны дрэў і кустоў ад пашкоджання і неўраджаю ў сувязі з нападам кольчатага шаўкапрада з'яўляецца своечасовая прафілактыка.
Таццяна БРЫЦІКАВА, галоўны аграном райінспекцыі па насенняводстве,
каранціне і абароне раслін.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.