Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь

У Міжнародны дзень птушак на экасцежцы «Азяраўкі» ландшафтнага заказніка «Ельня» прайшла акцыя «Кожнай птушцы па доміку». Да ўдзелу запрашаліся ўсе жадаючыя.
– Ідэя правесці акцыю ўзнікла ў мінулым годзе, і першым крокам было размяшчэнне некалькіх кармушак ля вышкі, – тлумачыць арганізатар акцыі, дырэктар ДПУ «Ельня» Віктар Раманоўскі. – Размяшчэнне домікаў і кармушак паблізу экасцежкі ставіла на мэце не толькі забеспячэнне птушак жыллём і дадатковым кормам, але і прыцягненне ўвагі турыстаў розных узростаў да аказання дапамогі птушкам, ажыўлення цікаўнасці да пярнатых жыхароў заказніка. Трэба нагадаць, што ў кармушкі нельга класці хлеб, можна падсыпаць семкі, любыя крупы і спецыяльны корм, што прадаецца ў зоамагазінах. Такім крэатывам мы крыху ажывім маршрут.
Сустрэліся ўдзельнікі мерапрыемства на пачатку экасцежкі а 11 гадзіне. У акцыі прымалі ўдзел ад ДПУ «Ельня» вядучы спецыяліст Мікіта Барок і егер Сямён Раманоўскі, начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Капусцін, атэставаныя гіды па заказніку Кася Казачонак, Любоў Шабалтас, Сяргей Урбановіч, Вольга Вішнеўская. Перадалі кармушкі і домікі Наталля Жойдзік, Алена Лесіна, Алена Шокель, Мікалай Казачонак, Галіна Урбановіч, ад гісторыка-этнаграфічнага музея далучыліся да сустрэчы старэйшы навуковы супрацоўнік Кацярына Рачыцкая і навуковы супрацоўнік Вольга Пупіна – яны ж экскурсаводы па Міёршчыне.
Дружная кампанія выправілася ў шлях. Пакрысе выбіралі найлепшыя месцы для размяшчэння кармушак. Жанчыны адразу падсыпалі ў іх падсілкаванне для птушак. Мужчыны замацоўвалі шпакоўні і сінічнікі. Крыху больш за гадзіну працы – і можна любавацца зробленаму.
Зараз вядзецца поўная рэканструцыя насцілу з дошак экасцежкі праз лес адлегласцю ў кіламетр. Завяршыць работы плануецца да пачатку турыстычнага сезона – 1 мая. Да таго ж праз кожныя 100 метраў будуць устаноўлены новыя інфармацыйныя стэнды. Дырэктар заказніка Віктар Раманоўскі напрыканцы акцыі шчыра падзякаваў усім удзельнікам за выдатны настрой, за дружны падыход да агульнай справы!
Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.
Фотаматэрыял аўтара.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.