08 Октября 2010

У лясніцтве клопатаў шмат

gazeta
  • 413
• З 1999 года ўзначальвае Язненскае лясніцтва Аляксандар Аляксандравіч Альхімовіч, агульны стаж работы якога ў лесаводчай галіне 14 гадоў. Яго памочнік—Леанід Міхайлавіч Касаты. Пад іх умелым кіраўніцтвам калектыў спраўляецца з вытворчымі заданнямі, паспяхова вядзе абнаўленне лесу і яго ахову. У лясніцтве 21 работнік. У ліку лепшых леснікі Аляксандр Канстанцінавіч Багдановіч і Міхаіл Станіслававіч Лушчык, вальшчыкі Аляксандр Фёдаравіч Кубліцкі і Юрый Яўгенавіч Ляонаў. Бухгалтар Алена Уладзіміраўна Казак у 2009 годзе адзначана Ганаровай граматай Віцебскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання.

Сярод леснікоў самы малады Сяргей Буцько, які прыступіў да работы пасля заканчэння вучылішча ў жніўні мінулага года. Працоўны стаж Яўгена Чаранка—менш трох гадоў, а Дзяніс Баслак прыйшоў ў калектыў некалькі месяцаў таму. Абодва яны працуюць майстрамі лесу, закончылі Полацкі лясны каледж, цяпер завочна працягваюць вучобу па спецыяльнасці ва ўніверсітэтах.

* 7626 гектараў—агульная плошча Язненскага лясніцтва, у якім два майстарскія ўчасткі і дзевяць лясных абходаў. Найбольшая тэрыторыя пад наглядам лесніка Юрыя Іванавіча Фурса—1197 га, дзе шмат балотаў.

* Гадавы аб’ём нарыхтоўкі драўніны з высечак догляду—крыху менш 3000 метраў кубічных.
* Пастаянна вядзецца лесаабнаўленне: штогод высаджваюцца маладыя дрэўцы прыкладна на 50 гектарах.
* Лесаводы нарыхтоўваюць і рэалізуюць пабочную прадукцыю: журавіны, яблыкі, лексыравіну і бярозавы сок, якога сёлета сабралі каля 40 тон.
* Ля вёскі Іст летась закладзены на гектарнай плошчы яблыневы сад, які ў хуткім часе дасць сакавітую, запатрабаваную прадукцыю. А ў першыя гады важна арганізаваць за дрэўцамі належны догляд—гэта новыя клопаты для “гаспадара” абхода №9 Аляксандра Мікалаевіча Куляша.
* Ля адміністрацыйнага будынка лясніцтва ў в.Язна закладзены міні-дэндрапарк, дзе пасаджаны дрэвы нашай мясцовасці. Тут у далейшым будзе абсталявана зона адпачынку.

Эліза БЛАЖЭВІЧ.


← Предыдущая

Благоустройством водопада на реке Вята занимается целая команда

Назад к списку
Следующая →

Яды. Забараніць і знішчыць

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]