23 Июля 2010

Ельня аднаўляецца

gazeta
  • 518
Ельня аднаўляецца "Ельня аднаўляецца".Менавіта гэта сцвярджае дырэктар дзяржаўнай прыродаахоўнай установы “Ельня” Пётр Іванавіч Багалей. Ён спасылаецца на вынікі маніторынгу. Дарэчы, гэтай справай нашым работнікам дапамагаюць займацца вучоныя аднаго з нямецкіх універсітэтаў. Яшчэ ў мінулым годзе яны ўстанавілі на балоце 17 прыбораў кантролю ўзроўню грунтавых вод. Гэтымі днямі нямецкі спецыяліст з беларускай памочніцай прадоўжылі свае даследаванні.

Пётр Іванавіч звяртае ўвагу наведвальнікаў балотнага масіва на захаванне прыбораў кантролю. Яны ўяўляюць сабой пластмасавыя трубкі дыяметрам у 5 сантыметраў, якія заглыблены ў торф. Ніякай цікавасці для мясцовых жыхароў яны не маюць, нічога з гэтага абсталявання нельга выкарыстаць у быце ці ў нейкім абсталяванні. Тым не менш, некаторыя з іх знікаюць.

Не знішчайце прыборы кантролю за ўзроўнем грунтовых вод. Яны служаць адной мэце—аднаўленню воднага рэжыму масіву.
Акрамя гэтага нямецкія вучоныя вывучаюць змяненні, якія адбываюцца сярод раслін на балоце.

Пэўную дапамогу ў аднаўленні гідралагічнага рэжыму аказваюць меліяратары. Летась і сёлета яны ўстанавілі дадаткова 14 плацін на каналах, канавах і ручаях, што цякуць з балотнага масіву. Апошнія з іх з’явіліся літаральна гэтымі днямі. На іх узвядзенні выкарыстаны сродкі, што выдзеліў глабальны экалагічны фонд.

—Пётр Іванавіч, а які ўраджай ягад сёлета абяцае балота?
—Чарніцы растуць не на самым балоце, а па яго берагах. Тут іх не надта многа. Значна больш буякоў, іх ужо актыўна збірае насельніцтва. Чакаецца добры ўраджай журавін. Дастаткова завязі брусніц.

Запрашаю зборшчыкаў ягад акуратна абыходзіцца з ягаднікамі, не выкарыстоўваць так называемые “камбайны”. Ягад на асабістыя патрэбы хопіць для ўсіх.

Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.

← Предыдущая

Ежегодно 5 июня в Беларуси отмечается День охраны окружающей среды

Назад к списку
Следующая →

Конкурс “Наш агульны дом”

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]