06 Апреля 2017

В лес за соком

gazeta
  • 545

Бярозавы сок — прыродны харчовы прадукт, у складзе якога кальцый, жалеза, глюкоза, калій, фітанцыды, дубільныя рэчывы і арганічныя кіслоты. Падчас соканарыхтоўкі важна не пашкодзіць дрэвы. На гэта звяртае ўвагу старшы дзяржінспектар Браслаўскай міжраённай інспекцыі аховы расліннага і жывёльнага свету В. Ягоранкаў. 

 

Нарыхтоўка сокаў з дрэўцаў дазваляецца на ўчастках ляснога фонду не раней чым за пяць гадоў да наступлення ўзросту высечкі, а таксама на плошчах, прадастаўленых для высечак галоўнага карыстання. Можна "падсочваць" бярозы і на ўчастках ляснога фонду, дзе праводзяцца іншыя высечкі ў адпаведнасці з Правіламі. Для гэтага неабходна звярнуцца ва ўстанову, якая вядзе лясную гаспадарку (ДЛГУ "Дзісенскі лясгас", ДПУ нацыянальны парк "Браслаўскія азёры") па месцы жыхарства. Такая паслуга для юрыдычных асоб платная, з фізічных асоб плата не бярэцца.


Трэба ведаць, што для падсочкі выбіраюцца дрэвы, дыяметр якіх не менш за 20 сантыметраў, і абавязкова выконваюцца правілы нарыхтоўкі, якія забяспечваюць захаванне тэхнічных якасцей драўніны. Пра гэта раскажуць грамадзянам ва ўстановах, якія вядуць лясную гаспадарку. 

 

Фота для ілюстрацыі.

← Предыдущая

На Витебщине утверждены сроки сбора дикорастущих ягод в 2026 году

Назад к списку
Следующая →

Уже месяц весенняя охота на гусей и селезней

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]