22 Октября 2018

Миорщина в республиканской акции "Чистый лес"

gazeta
  • 730

 На Міёршчыне да рэспубліканскай акцыі “Чысты лес” далучыліся аматары прыроды. Наводзяць парадак у лясных масівах, ваколіцах вёсак і аграгарадкоў. 

 20 кастрычніка адбыўся асноўны дзень акцыі, але на справе яна пачалася значна раней. Напрыклад, другі тыдзень запар работнікі і практыканты Міёрскага лясніцтва актыўна садзяць новыя дрэвы. Учора разам з выратавальнікамі зграбалі сухое лісце, прыбіралі галінкі і смецце ў лесапарку райцэнтра. На дзень раней убіралі зону адпачынку ў Новых Круках. Спіс таго, што ўжо зроблена падчас акцыі і пастаянна робяць лесаводы, можна працягваць.


 Акцыя “Чысты лес” заклікана прыцягнуць увагу да неабходнасці беражлівых адносін да лесу, бо гэта галоўны прыродны рэсурс краіны. Удзельнічаць можа кожны. Звярніцеся ў лясніцтва і станьце валанцёрам. Неабходным інвентаром забяспечаць. 

ДАРЭЧЫ:
Акцыя “Чысты лес” праходзіць ў нашай краіне восьмы год. Кожны раз яе падтрымліваюць мясцовыя выканаўчыя органы ўлады, дзяржаўныя, грамадскія і камерцыйныя арганізацыі, школы і іншыя ўстановы.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Ігар МАТЭЛЕНАК.

← Предыдущая

Топ-5 мест, которые обязательно нужно посетить туристам в Дисне

Назад к списку
Следующая →

Редкий вид бабочки на Витебщине

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]