31 Августа 2018

Миорщина приняла выездной семинар

gazeta
  • 852

 Міёршчына прыняла выязны адукацыйны семінар па Віцебскай вобласці, які праводзіла 28-29 жніўня Нацыянальнае агенцтва па турызме для кіраўнікоў турыстычных арганізацый, экскурсаводаў, гідаў-перакладчыкаў, прадстаўнікоў СМІ, супрацоўнікаў дэпартамента па турызме, адпаведных упраўленняў аблвыканкамаў і аддзелаў райвыканкамаў. 

Прадстаўнічая дэлегацыя праехала па трох заходніх раёнах вобласці, дзе ім прадэманстравалі найбольш цікавыя турыстычныя аб’екты. Маршрут семінару ў Браслаўскім раёне праходзіў праз Відзы, Опсу, Дрывяты, Маскавічы, непасрэдна раённы цэнтр, Слабодку і Друю. У Міёрах госці пазнаёміліся з дзейнасцю візіт-цэнтра заказніка “Ельня” і прайшліся да Азяравак па экалагічнай сцежцы на балоце Вялікі Мох. У Шаркаўшчынскім раёне праехалі па мясцінах, што звязаны з жыццём і дзейнасцю Язэпа Драздовіча ў Лужках і Германавічах.

Фота з архіва рэдакцыі.
Іван БАРОК.

← Предыдущая

Топ-5 мест, которые обязательно нужно посетить туристам в Дисне

Назад к списку
Следующая →

Охота на водоплавающую и болотную дичь разрешена

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]