08 Ноября 2011

Валанцёрскія лагеры

gazeta
  • 493

Валанцёрскія лагеры Валанцёры “Аховы птушак Бацькаўшчыны” і прадстаўнікі тэрыторый, важных для птушак, у жніўні гэтага года аб’ядналіся для абследавання і рамонту плацін на балоце “Ельня”. Прыродаахоўны праект “Выратуем Ельню разам!” арганізаваны АПБ сумесна з адміністрацыяй ДПУ “Ельня” ў 2007 годзе пры фінансаванні ЗП “Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь”. У свой час ініцыятыва была падтрымана  першым дырэктарам ДПУ “Ельня” Пятром Іванавічам Багалеем, які нядаўна пайшоў з жыцця. Ён зрабіў важны ўнёсак у аднаўленне балота.

 

За апошнія дзесяцігоддзі некаторыя каналы істотна парушылі гідралагічны рэжым Ельні. Сваё адмоўнае ўздзеянне ўнесла і меліярацыя. Вынікам стала значнае высыханне балота і пажары. Адзін з мацнейшых прайшоўся па 90% тэрыторыі ў 2002 годзе.

 

На працягу чатырох гадоў існавання праекта больш трыццаці плацін, якія перакрываюць каналы, паступова вяртаюць «Ельню» да жыцця. Казаць пра поўнае аднаўленне яшчэ рана, але першыя вынікі ёсць. Напрыклад, поруч з шэрагам плацін назапасілася дастатковая колькасць глею, які зацягвае каналы і спрыяе росту сфагнума. Каналы драбнеюць, з’яўляецца расліннасць, якая робіць свой унёсак у іх перакрыцце. У шэрагу азёр «Ельні» павялічыўся ўзровень вады да 0,5-1 метра, пасля чаго пачалося забалочванне тэрыторыі ўздоўж каналаў.

 

Асаблівасцю верхавых балот з’яўляецца павольнае праходжанне ўсіх працэсаў. Поўнае аднаўленне гідралагічнага рэжыму патрабуе шмат часу, цярпення і штогадовай працы па падтрыманні плацін у належным стане.

Валанцёрскія лагеры Падчас валанцёрскіх мерапрыемстваў была абследавана 31 плаціна, 17 з іх адрамантавана. Асаблівую ўвагу атрымала плаціна на рацэ Яльнянка, якая ўдзельнічае ў падтрыманні ўзроўню вады ў азёрах Чорнае і Ельня. Яна запатрабавала значнага пашырэння і ўшчыльнення. У работах на рацэ Яльнянка актыўна ўдзельнічалі супрацоўнікі ЗП “Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь”. Прадпрыемства ўжо пяты год іграе важную ролю ў прыродаахоўным праекце “Выратуем Ельню разам!” Яно не толькі дапамагае фінансава, але і актыўна ўдзельнічае ў ажыццяўленні праектаў, аказвае арганізацыйную дапамогу, забяспечвае асабісты ўдзел супрацоўнікаў, бо мерапрыемствы па захаванню прыроды з’яўляюцца найбольш эфектыўнымі пры асабістым усведамленні іх неабходнасці кожным жыхаром краіны.

 

В. ЛУКШЫЦ, супрацоўнік

па стварэнню сеткі ахоўнікаў ТВП

“Ахова птушак Бацькаўшчыны”;

В. ПАЗНЯКОЎ, спецыяліст па сувязях

з грамадскасцю ЗП “Кока-Кола

Беўрыджыз Беларусь”.

 

 

 

 

← Предыдущая

Благоустройством водопада на реке Вята занимается целая команда

Назад к списку
Следующая →

Зелёное зло

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]