Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Актуально: Во время затмения 28 августа Луна почти полностью покраснеет
Общество: Обмен военнопленными между Россией и Украиной провели на территории Беларуси
Актуально: В Китае разработали летающий спасательный круг с автономной системой навигации
Происшествия: При проведении спецмероприятий витебские таможенники установили два факта незаконного ввоза товаров из России
Официально: 27 августа в Миорах пройдет профсоюзный правовой прием граждан
Падведзены вынікі раённай круглагадавой спартакіяды сярод калектываў фізічнай культуры арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў і асобна сельгасарганізацый. Яна ўключала сем відаў: лыжныя гонкі, міні-футбол, валейбол, настольны тэніс, армрэстлінг, мнагабор’е і гіравы спорт.
Сярод арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў нязменным лідарам з’яўляецца каманда аддзела адукацыі, якая заняла першыя месцы ў лыжных гонках, міні-футболе, настольным тэнісе, армрэстлінгу, мнагабор’і і валейболе (жанчыны), шостае месца ў валейболе за мужчынамі, а па гіравому спорту — чацвёртае. У выніку набрала 1420 ачкоў і ў табліцы спартакіяды стала першай.
У мінулым годзе другую і трэцюю пазіцыі займалі адпаведна УП ЖКГ і РАНС, а ў гэтым — яны памяняліся месцамі. На другой пазіцыі аматары спорту РАНС з 930 ачкамі. Яны першымі былі ў валейболе (мужчыны) і гіравым спорце, другімі ў армрэстлінгу, пятымі — у лыжных гонках і ў настольным тэнісе, сёмымі — у мнагабор’і і міні-футболе. УП ЖКГ адстала ад іх на 120 ачкоў і аказалася на трэцяй пазіцыі. Увогуле, трэція месцы іх каманда заняла ў гіравым спорце і настольным тэнісе, чацвёртыя ў армрэстлінгу і лыжных гонках, мужчыны ў валейболе і міні-футболе адпаведна пятае і шостае, менш пашанцавала ў мнагабор’і — восьмае.
Па выніках спартакіяды далей ідуць ПМК-55 (не прынялі ўдзел толькі ў міні-футболе і ад трэцяга прызавога месца, якое заняло УП ЖКГ, адсталі ўсяго на 10 ачкоў), камбікормавы завод, ЦРБ, ДРБУ-203, ФСК “Атлант”, Міёрскае ПМС, РВПС, санаторый “Расінка”, “Рамонтнік”, РАУС, аддзяленне “Аховы”, РВЭС, хлебазавод, райпа, АТП №15.
Некалькі год запар сярод калектываў сельгасарганізацый лідарам з’яўлялася ААТ “Узмёнскі край”, аднак у гэтым годзе яно набрала 1240 ачкоў і апусцілася ў спартакіядзе на трэцюю прыступку, заняўшы першыя месцы ў гіравым спорце, другія ў валейболе (жанчыны) і міні-футболе, здалі пазіцыі да чацвёртага месца ў лыжных гонках, армрэстлінгу, мнагабор’і і да пятага — у валейболе (мужчыны). На дзесяць ачкоў больш набралі спартсмены ААТ “Пад’ельцы” — за імі другая пазіцыя. Першае месца яны заваявалі толькі ў міні-футболе, на другім апынуліся ў валейболе (жанчыны), армрэстлінгу, мнагабор’і і гіравым спорце, трэцяе — у лыжных гонках, а чацвёртае і шостае адпаведна ў настольным тэнісе і валейболе (мужчыны). Лідзіраваў па колькасці ачкоў калектыў фізічнай культуры ААТ “Любінова” — 1300. Абсалютную перамогу ён трымаў па армрэстлінгу і мнагабор’і, у лыжных гонках быў другім, трэцім — у міні-футболе, настольным тэнісе, гіравым спорце, валейболе (жанчыны), а чацвёртымі ў валейболе, дзе гулялі каманды мужчын.
Чацвёртую пазіцыю ў агульным заліку спартакіяды заняло ААТ “Туркова”, далей — “Гвардзейскі”, “Павяцце”, “Цітова”, “Язна”, “Мікалаёўскі” і “Чэрасы”.
Андрэй ДУБРОЎСКІ.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.