04 Ноября 2025

Лукашенко оценил "деревню будущего" в Березинском заповеднике

gazeta
  • 1144

 Аляксандр Лукашэнка падчас рабочай паездкі ў Лепельскі раён азнаёміўся з добраўпарадкаваннем цэнтральнай сядзібы Бярэзінскага біясфернага запаведніка – вёскі Домжарыцы, якую развіваюць у канцэпцыі «вёска будучыні».

Як паведамілі кіраўніку дзяржавы, у Домжарыцах жывуць 372 чалавекі. Праблем з занятасцю няма, захавана і мадэрнізавана ўся неабходная сацыяльная інфраструктура, уключаючы дзіцячы сад, школу.

Сёлета споўнілася 100 гадоў з дня заснавання запаведніка. Да гэтай даты праведзена маштабная рэканструкцыя і мадэрнізацыя цэнтральнай сядзібы ў Домжарыцах. Вядзецца жыллёвае будаўніцтва, абноўлена вытворчая база – створаны цэх перапрацоўкі драўніны. У тым ліку тут наладзілі вытворчасць драўляных вырабаў, якія запатрабаваны ў быце. Напрыклад, апрацоўчыя дошкі.

Бярэзінскі біясферны запаведнік займаецца ў тым ліку лесагаспадарчай дзейнасцю. Штогод тут нарыхтоўваюць 100 тысяч метраў кубічных драўніны з усіх відаў высечак. Лесааднаўленне вядзецца на плошчы больш за 120 гектараў.
Прэзідэнт даў пазітыўную ацэнку развіццю і добраўпарадкаванню Домжарыц:

– Гэта ўзор, якой павінна быць вёска, якую мы хочам захаваць.

Па матэрыялах БЕЛТА.

ЁСЦЬ МЕРКАВАННЕ
Віктар РАМАНОЎСКІ, дырэктар ДПУ «Ельня»:
– Круглы год – нават зімой – едуць турысты на Ельню. Запатрабаванасць месца – стымул для развіцця інфраструктуры як на маршруце эка-сцежкі, так і ў прылеглай мясцовасці. На мінулым тыдні на архітэктурнай нарадзе ў аблвыканкаме прадстаўлялі свой праект у гэтым накірунку. Адзін з пунктаў – стварэнне вёскі майстроў як разнавіднасці «вёскі будучыні». З пляцоўкай пакуль вызначаемся: Канахі або Свярдлы. У планах размясціць тут дом рамёстваў, дзе майстры будуць праводзіць майстар-класы, напрыклад, па сыраварэнні, стварыць кантактны заапарк з гадаванцамі сельскага падворка, здаваць у арэнду сельскія домікі, дзе ва ўмовах звычайнага сельскага побыту змогуць адпачыць жыхары вялікіх гарадоў. Гэта на перспектыву.

Бліжэйшыя планы звязаны з далейшым абуладкаваннем і развіццём экасцежкі. Неаходны капітальны рамонт яе лясной часткі. З дапамогай лясгаса стане больш альтанак і гандлёвых радоў. Работу ў гэтым накірунку ўжо пачалі. Такім чынам экатурызм паспяхова сумяшчаецца з шоп-турам за экапрадукцыяй, якую прапаноўваюць турыстам мясцовыя жыхары. Гэта выгадна і для гасцей, і для мясцовага насельніцтва.

Будзе змяняцца выгляд экасцежкі праз балота. Па Праграме развіцця ААН атрымалі дзесяць новых інфармацыйных стэндаў, якія размесцім праз кожныя сто метраў, што зробіць прагулку больш пазнавальнай. Ужо ў наступным сезоне на шляху з’явяцца фотазоны і малыя архітэктурныя формы. У планах на перспектыву павялічыць тэрыторыю фінішнай пляцоўкі, пашырыць стаянкі, дзе спыняюцца тургрупы з гідам, абуладкаваць асобную пляцоўку для заняткаў ёгай.

Працягваем пошук партнёраў, якія могуць нам дапамагчы. Таксама адкрыты дабрачынны рахунак. 


← Предыдущая

На пути к Олимпийским вершинам: история миорчанина Сергея Радишевича

Назад к списку
Следующая →

Делегация Миорщины приняла участие в мероприятиях, посвященных 30-летию Министерства спорта и туризма Республики Беларусь и 100-летию спортивной отрасли страны

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]