15 Февраля 2013

Итоги спартакиады

gazeta
  • 424

Падведзены вынікі раённай круглагадовай спартакіяды сярод калектываў фізічнай культуры арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў і асобна сельгасарганізацый. Яна ўключала сем відаў: лыжныя гонкі, міні-футбол, валейбол (жаночыя і мужчынскія каманды), настольны тэніс, мнагабор'е і гіравы спорт, армрэстлінг.

 

Сярод арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў, як і ў мінулыя гады, нязменным лідарам з'яўляецца аддзел адукацыі, спартсмены якога набралі 1400 ачкоў. Яны абсалютныя лідары ў лыжных гонках, жаночая каманда — у валейболе, армрэстлінгу, мнагабор'і, на другім месцы — у настольным тэнісе і мужчынская зборная па валейболе, на чацвёртым — у міні-футболе і гіравым спорце.

 

З 930 ачкамі на другім месцы ПМК-55, у параўнанні з мінулым годам каманда паднялася ажно на чатыры прыступкі. Другімі будаўнікі сталі ў лыжных гонках, трэцімі — мужчынская зборная ў валейболе, у настольным тэнісе і мнагабор'і, пятымі — у міні-футболе і армрэстлінгу, шостымі — у гіравым спорце.

 

Зноў стабільнае трэцяе месца за УП ЖКГ, толькі на гэты раз камунальнікі набралі аднолькавую колькасць ачкоў з РАНС — 920, таму і падзялілі сваё прызавое месца. УП ЖКГ лідзіравала ў настольным тэнісе, сярэбраныя прызёры ў гіравым спорце, бронзавыя — у лыжных гонках, чацвёртымі сталі на армрэстлінгу, пятымі — у мнагабор'і і мужчынская зборная ў валейболе, восьмы вынік паказалі ў міні-футболе. РАНС лідзіраваў у гіравым спорце, другі ў армрэстлінгу, чацвёртыя пазіцыі за ім у мнагабор'і, мужчынскай зборнай у валейболе і лыжных гонках, шостыя і сёмыя адпаведна ў міні-футболе і настольным тэнісе.

 

Па выніках спартакіяды далей ідуць камбікормавы завод (540 ачкоў — удзельнічалі ў настольным тэнісе, мнагабор'і, гіравым спорце і армрэстлінгу), РВПС (390—лыжныя гонкі, жаночая і мужчынская зборныя па валейболе), ЦРБ (290 — лыжныя гонкі, настольны тэніс, армрэстлінг), ДЭУ-34(280 — міні-футбол, настольны тэніс), ПМС (270 — лыжныя гонкі, настольны тэніс, гіравы спорт), РАУС (200 — міні-футбол), ФСК "Атлант" (150 — міні-футбол), лясгас (110 — лыжныя гонкі), "Рамонтнік" (110 — міні-футбол, настольны тэніс), РВЭС (70 — лыжныя гонкі), райпа (40 — лыжныя гонкі), ААТ "Райаграсэрвіс" (30 — лыжныя гонкі), райгаз (10 — лыжныя гонкі), у лыжных гонках прыняла ўдзел і каманда хлебазавода. На жаль, ні ў адным відзе спорту не выступілі ў мінулым годзе АТП №15, ДРБУ-203, ЛПДС "Дзісна".

 

Сярод калектываў сельгасарганізацый пераможцамі заслужылі называцца ААТ "Пад'ельцы" — набралі 1320 ачкоў. Першыя месцы занялі ў гіравым спорце і жаночая каманда ў валейболе, другія — у лыжных гонках і мнагабор'і, трэція — у міні-футболе, настольным тэнісе і армрэстлінгу, зборная мужчын па валейболе стала чацвёртай.

Бронзавымі прызёрамі сталі спартсмены ААТ "Любінова" (1310 ачкоў). Першыя ў валейболе (мужчынская зборная), мнагабор'і і армрэстлінгу, другія ў міні-футболе і гіравым спорце, чацвёртыя ў лыжных гонках і жаночая зборная ў валейболе, а шостымі ў настольным тэнісе.

 

Філіял камібікормавага завода "Павяцце" на трэцім месцы(960 ачкоў): лідзіраваў у лыжных гонках, другі ў армрэстлінгу, трэці ў мнагабор'і і гіравым спорце, чацвёрты ў настольным тэнісе, пяты ў міні-футболе, восьмы ў валейболе (мужчынская зборная).

На чацвёртае месца апусцілася ААТ "Узмёнскі край" (930 ачкоў). Хаця першае яно ў міні-футболе, другое ў настольным тэнісе, трэція мужчынская і жаночая зборныя ў валейболе, чацвёртае — у лыжных гонках і мнагабор'і.

 

Далей у адпаведнай паслядоўнасці ААТ "Туркова" (660 ачкоў — лыжныя гонкі, міні-футбол, мужчынская зборная па валейболе, настольны тэніс і армрэстлінг), КУП "Язна" (340 — мужчынская і жаночая зборныя па валейболе), ААТ "Чэрасы" (340 — лыжныя гонкі, жаночая зборная па валейболе і армрэстлінгу), ВУПКУ "Міёрскі" (250 — лыжныя гонкі, міні-футбол, мужчынская зборная па валейболе), ААТ "Гвардзейскі" (220 — настольны тэніс і мнагабор'е), ААТ "Мерыца" (90 — лыжныя гонкі), філіял мясакамбіната "Цітова" (70 — настольны тэніс), ААТ "Наўгароды" (70 — лыжныя гонкі), ААТ "Сіцькова" (50 — лыжныя гонкі). Не прынялі зусім удзел у спартакіядзе ВУПКУ "Юбілейны", ААТ "Мікалаёўскі", "Папшулі" і "Дрыгучы".

 

У гэтым годзе запрашаем прадпрыемствы і сельгасарганізацыі актыўней удзельнічаць у спартыўным жыцці раёна. Тым больш, што на сяле працуюць секцыі для трэніровак на базе школ. Яны і надалей будуць весці работу.

 

Дзмітрый ФЕДАРЭНКА.

← Предыдущая

«Миоры» рвут тишину победой

Назад к списку
Следующая →

Радуют ученики

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]