11 Февраля 2011

Традыцыйны турнір

gazeta
  • 562
Традыцыйны турнірУ дванаццаты раз у райцэнтры праходзіў турнір па міні-футболу на прызы ФСК “Атлант”. Удзельнічала восем каманд: ад аблвыканкама і “Стоп-Сіці” з Віцебска, мясцовыя “Міёры-1” і “Міёры-2”, “Нафтан” і “Саюз-Нафтан” з Наваполацка, са сталіцы — “Вігвам” і “Брыганціна”. Трэба адзначыць, што гульні праходзілі напружана і цікава. У справядлівасці і прафесійнасці судзейства можна быць упэўненымі, бо сачылі за сустрэчамі спецыялісты першай катэгорыі з Наваполацка. Поспехі залежылі толькі ад футбалістаў і іх зладжанай гульні.

У першы дзень вызначыліся мацнейшыя, а на наступны захапляльна праходзіў фінал. Адметна, што футбалісты аблвыканкама практычна за апошнія хвіліны забілі ў вароты сапернікаў два галы. У выніку чаго занялі першае месца, прычым — чацвёрты год запар на турніры! Ім прайграла каманда “Стоп-Сіці”. За чацвёртае і трэцяе месцы сустракаліся ФК “Міёры-1” і “Нафтан”. Сапернікі ўступілі міярчанам з лікам 5:2, і нашы адпаведна занялі трэцяе месца.

Каманды, якія занялі першае-трэцяе месцы, узнагароджаны кубкамі, граматамі і медалямі аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама. Лепшых ігракоў і ветэранаў турніру адзначылі каштоўнымі падарункамі. Міярчане заслужылі не толькі трэцяе прызавое месца, яшчэ індывідуальна прызамі адзначаны капітан каманды “Міёры-1” Вадзім Каранеўскі, варатар Дзяніс Байцоў і лепшы нападаючы турніру Максім Гарахоўскі. Спецыяльныя памятныя падарункі ўручылі і суддзям з Наваполацка. Шчырыя словы падзякі спонсарам турніру выказаў начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама Аляксандр Іванавіч Жук.
На здымках: 1. Момант гульні, 2. Узнагароджваецца В. Каранеўскі.
Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.
← Предыдущая

Новополоцкая воднолыжница Мария Козельская установила новый мировой рекорд

Назад к списку
Следующая →

Міні-футбол

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]