16 Мая 2026

Праздник, приуроченный ко Дню работников физической культуры и спорта, собрал на городском стадионе в Миорах любителей активного образа жизни

gazeta
  • 20608


Свята, прымеркаванае да Дня работнікаў фізічнай культуры і спорту, прысвечанае пяцігодцы якасці і Году беларускай жанчыны, сабрала на гарадскім стадыёне аматараў актыўнага ладу жыцця. Сярод іх і тыя, для каго гэта хобі, і тыя, для каго заняткі з іншымі – прафесія.

Вітаючы ўдзельнікаў мерапрыемства, намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Жук заўважыў, што Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту аб’ядноўвае ўсе катэгорыі насельніцтва, але ў першую чаргу гэта свята тых, для каго абодва паняцці не проста захапленне і карысная звычка, а прафесійная дзейнасць. Падзякаваў ветэранам за ўнёсак у развіццё спорту на Міёршчыне, настаўнікам, педагогам, выкладчыкам і трэнерскаму саставу, якія прывіваюць уменні і навыкі дзецям і рыхтуюць алімпійскі рэзерв, спецыялістам арганізацый і прадпрыемстваў, якія ладзяць фізкультурна-спартыўную дзейнасць па месцы работы.

– Мы бачым, што сёння па ўсёй краіне быць моцным, здаровым – масавая з’ява, гэта прэстыжна і модна. Дзякуючы прынятым праграмам і збудаванням, якія сёння ўводзяцца, рамантуюцца і прыводзяцца ў парадак, мы бачым, што спартыўныя пляцоўкі не пустуюць, – падкрэсліў Аляксандр Іванавіч і пажадаў спартсменам новых перамог.

Ён уручыў узнагароды работнікам галіны. Падзяка старшыні райвыканкама аб’яўлена намесніку дырэктара па адміністрацыйна-гаспадарчай дзейнасці ФСК «Міёры» Таццяне Салькевіч, нагруднымі значкамі «Ветэран спорту» адзначаны Анатоль Шкетаў і Віктар Маскалёў. Па выніках раённай круглагадовай спартакіяды сярод калектываў фізічнай культуры і спорту арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў дыплом трэцяй ступені атрымаў Міёрскі РГЗ, другой – ТАА «Металапракатная кампанія», першай – РАНС. Сярод сельгасарганізацый – ААТ «Узмёнскі край», СУП «Чэрасы» і ВУПКУ «Міёрскі» адпаведна.

Падзякавала калегам, трэнерскаму і выкладчыцкаму саставу, тэхнічнаму персаналу ФСК «Міёры» за плённую работу, падтрымку і мэтанакіраванасць да новых вынікаў загадчык сектара спорту райвыканкама Ларыса Малецкая:

– Вы – зарад энергіі, вы – прыклад для пераймання, прывіцця навыкаў здаровага ладу жыцця сваім дзецям, моладзі. Прыемна, што нашы спартсмены перамагаюць у абласных мерапрыемствах і прымаюць удзел у рэспубліканскіх. У кожнага ёсць свая перамога.

Традыцыйна ў маі праходзіць здача нарматываў Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь «Гатовы да працы і абароны». Па выніках 2025 года бронзавыя значкі «Фізкультурнік Беларусі» атрымалі Таццяна Коласава, Таццяна Дудалева і Мікіта Матэленак з ЦРБ, Святлана Буёнак і Юлія Пальчэўская з ТЦСАН; сярэбраныя – Надзея Граковіч з ДЮСШ, Марына Ахацінская з ЦРБ, Максім Ярахновіч з Металапракатнай кампаніі і Юлія Блажэвіч з сектара спорту райвыканкама; залатыя – Анастасія Грэцкая з Металапракатнай кампаніі, Сяргей Кавалеўскі, Святлана Пальчэх і Святлана Войтава з ЦРБ.

Пасля ўрачыстага адкрыцця свята стартавала спартакіяда сярод жыхароў і працаўнікоў Дзісненскага гарадскога і сельскіх Саветаў. У праграме – кідок у баскетбольнае кольца, скачкі ў даўжыню з месца, лёгкаатлетычная эстафета, перацягванне каната, дартс, мятанне мяча і валейбол. Разгарнулася спякотнае спаборніцтва, дзе панавала атмасферы падтрымкі і сяброўства. Нягледзячы на розны ўзровень падрыхтоўкі, кожны імкнуўся да найлепшых вынікаў і працаваў у камандзе. Удзельнікі не спяшаліся аддаваць перамогу. У выніку лідзіравала дружына Дзісненскага гарсавета, на другім месцы павятчане, на трэцім – жыхары Новага Пагоста. 

Алена ВАРОНІНА.
Фотарэпартаж аўтара.
← Предыдущая

Стартовал конкурс-марафон "Спорт и двор"

Назад к списку
Следующая →

Турзлёт арганізацый

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]