16 Марта 2017

Соревнование в местном физкультурно-оздоровительном комплексе

gazeta
  • 488

Соревнование в местном физкультурно-оздоровительном комплексеМаксім ПЛАТОНАЎ

Не на жарт разгулялася спаборніцтва ў мясцовым фізкультурна-аздараўленчым комплексе. Тут пяці- і шасцікласнікі вызначалі, хто плавае лепш. Для запаветных медалёў пераадольвалі "нялёгкія" 25 метраў вольным стылем. Нягледзячы на свой юны ўзрост, спартсмены  канкурыравалі на ўсе сто. Галоўны суддзя Яўген Клішкоў заўважыў: "Нават мне дасталося, пырскі ляцелі ва ўсе бакі!". 

 

Пераможцы вызначыліся па ўзроставых катэгорыях. Так, у кагорце пяціклашак на першым месцы Арцём Грыневіч (Міёрская БШ), на другім — Максім Мароз (СШ №2), на трэцім--Руслан Чысцякоў (Міёрская БШ). Сярод дзяўчынак на адпаведных пазіцыях Караліна Рубанік (СШ №3 імя Я. Томкі),Сняжана Голуб (СШ №2), Ульяна Гаравец (СШ №3 імя Я. Томкі).


Шасцікласнікі — таксама адмысловыя плывуны. Лепшымі сталі Павел Варонька (СШ №3 імя Я. Томкі, Ілья Зорка (СШ №2), Максім Адамёнак (СШ №2); Вераніка Гашчанка (Міёрская БШ), Вікторыя Осіпава (СШ №3 імя Я. Томкі), Дар'я Мілашэвіч (СШ №2).
Пераможцам — наступных бліскучых перамог. Вялікім караблям — вялікае плаванне!



← Предыдущая

«Миоры» рвут тишину победой

Назад к списку
Следующая →

Соревнования по русскому бильярду "Я самый"

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]