Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Социальный вектор: Изменения в работе мобильного приложения M-Belarusbank
Актуально: С 5 по 16 октября проходит акция "Молодежь за безопасность"
Актуально: В Миорском районе с 7 октября начинается отопительный сезон
Происшествия: Хроника происшествий по Миорскому району

Міярчанін Сяргей Радзішэвіч сёлета скончыў Віцебскае вучылішча алімпійскага рэзерву і застаўся ва ўстанове атрымліваць сярэднюю спецыяльную адукацыю. Намераны стаць трэнерам па лёгкай атлетыцы.
Са спортам Сяргей пасябраваў яшчэ вучнем-пачаткоўцам. Памятае, як учацвёртым класе стаў першым на раённых спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы.
– Гэта было так нечакана і вельмі радасна. Я і раней у спаборніцтвах удзельнічаў, але месцы не займаў. А тут – перамога, – успамінае суразмоўнік.
Пасля смак перамогі адчуваў не раз. Займацца лёгкай атлетыкай і паспяхова выступаць на спаборніцтвах прадоўжыў у Віцебскім кадэцкім вучылішчы, куды паступіў пасля сёмага класа.
– Правучыўся адзін год і забраў дакументы. Не маё, – расказвае юнак. – Прынялі ў вучылішча алімпійскага рэзерву. Складана было сумяшчаць вучобу са штодзённымі трэніроўкамі, паспяховасць знізілася ў параўнанні са школай, аднак мне тут падабалася. За тры гады навучання пабываў на спаборніцтвах ва ўсіх абласных цэнтрах, акрамя Гродна, а таксама ў Маскве. На рэспубліцы заўсёды ўваходзіў у тройку лідараў у асабістым заліку. Выступаю за зборную Беларусі на міжнародных спаборніцтвах.
Канёк Сяргея Радзішэвіча – скачкі з разбегу ў даўжыню. На зімовай матчавай сустрэчы Беларусі і Расіі ўпершыню дасягнуў выніку ў 7,07 метра і стаў другім. Таксама бегае эстафеты.
Чарговы сезон завяршыўся ў канцы ліпеня матчавай сустрэчай Беларусі і Расіі, што праходзіла ў Мінску. Сваім вынікам Сяргей не вельмі задаволены.
– Рана пачаў рыхтавацца, форму страціў, – заўважае. – Не скажу, што я вельмі патрабавальны да сябе. Аднак імкнуся да найлепшых вынікаў.
Вольны ад вучобы і спаборніцтваў апошні месяц лета Сяргей правёў з карысцю. Паспеў падзарабіць, працуючы дзі-джэем у лагеры, пагуляць у футбол з сябрамі, адпачыць і набрацца сіл перад навучальным годам, які сустрэне ў новым статусе.
– Спорт – маё адзінае сур’ёзнае захапленне, якое намераны зрабіць прафесіяй. Родныя мяне ў гэтым падтрымліваюць, – адзначае малады чалавек.
Кацярына Рынкевіч.
Фота з альбома Сяргея РАДЗІШЭВІЧА.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.