14 Июня 2023

Эмацыйны узлёт падарыў турзлёт у Міёрскім раёне

gazeta
  • 479

 Можна шмат і цікава гаварыць пра карысць здаровага ладу жыцця – і безвынікова. А можна проста адправіцца на турзлёт і прадэманстраваць свае майстэрства і сілу на практыцы. На камандныя спаборніцтвы нашу школу запрасілі ў Сіцькоўскую БШ.

Пачалося мерапрыемства з пастраення, знаёмства з праграмай і навучання правілам бяспечных паводзін. Спаборнічалі мясцовыя каманды «Компас» і «Турысты» і туркоўскія «Веселые ребята» і «Следапыты».

Праграма была насычанай і цікавай. Першае выпрабаванне – інтэлектуальны занятак «Свая гульня», дзе дзеці прадэманстравалі веды па гісторыі і краязнаўстве Беларусі і міёрскага краю, праявілі інтэлектуальныя здольнасці і ўменне працаваць у калектыве. Далей іх чакалі турыстычная паласа перашкод і спартыўнае арыентаванне на мясцовасці.

 І вось усе хваляванні засталіся ў мінулым. Цудоўнае мерапрыемства, дзе адчуваўся высокі баявы дух каманд і вясёлы настрой. Усе атрымалі зарад бадзёрасці і энергіі.

Актыўны адпачынак спрыяе развіццю рухальных якасцей, фарміраванню ўніверсальных вучэбных характарыстык: волі да перамогі, пачуцця ўзаемавыручкі, мэтанакіраванасці і ўпэўненасці ў сабе.

Стомленыя і задаволеныя, мы вярталіся дадому. У руках граматы, у смартфонах – яркія фотаздымкі, а на тварах – усмешкі. Што яшчэ трэба дзецям падчас канікул?! Дзякуй калектыву Сіцькоўскай школы за запрашэнне і арганізацыю турзлёту. Да новых сустрэч!

Таццяна УРУБЛЕЎСКАЯ,
намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Туркоўскай БШ.
Фота прадаставіла аўтар.

← Предыдущая

Стартовал конкурс-марафон "Спорт и двор"

Назад к списку
Следующая →

Усім класам наведалі Полацк вучні Міёрскай СШ №3

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]