17 Декабря 2024

Директор туристического информационного центра Алена Жук рассказала, как налажен гастрономический туризм на Миорщине

gazeta
  • 1012

Декабрь объявлен месяцем гастрономического туризма. Драники, бабка, Верещака, мачанка, клецки - белорусская кухня богата на блюда из картофеля, мяса и молочных продуктов. Их рецепты передают из поколения в поколение. Директор туристического информационного центра Алена Жук рассказала, как налажен гастрономический туризм на Миорщине.

Снежань аб’яўлены месяцам гастранамічнага турызму. Дранікі, бабка, верашчака, мачанка, клёцкі – беларуская кухня багатая на стравы з бульбы, мяса і малочных прадуктаў. Іх рэцэпты перадаюць з пакалення ў пакаленне. Дырэктар турыстычнага інфармацыйнага цэнтра Алёна Жук расказала, як наладжаны гастранамічны турызм на Міёршчыне.

– Гастранамічны турызм набірае папулярнасць, у раёне яго прадстаўляюць дзве агра- экасядзібы – «Ля вадаспада» і «Green Village», – аналізуе Алёна Жук. – А вось прыгатаванне ежы арганізавана на кожным з аб’ектаў аграэкатурызму. Аграэкасядзіб у раёне дванаццаць. Пасля перарэгістрацыі ў 2023 годзе іх уладальнікаў абавязалі трымаць падсобную гаспадарку або вырабляць і перапрацоўваць сельгаспрадукцыю.

Па словах Алёны Віктараўны, гастранамічны турызм у Беларусі прадугледжвае не проста знаёмства з нацыянальнай кухняй, а яшчэ і з традыцыямі вёскі. Гасцям прапануюць акунуцца ў быт, паспрабаваць беларускія стравы, наведаць фестывалі, даведацца сакрэты прыгатавання ад мясцовых повараў.

Напрыклад, на аграэкасядзібе Галіны Урбановіч «Ля вадаспада» ў Бабарыках захавалі аўтэнтычнасць беларускай хаты. Адчуванне такое, нібы аказаўся ў бабулі ў вёсцы – цёплы прыём, утульныя пакоі, яешня з рускай печы. Акрамя таго, прапануюць майстар-клас па валянні з воўны.

– Гаспадыня Галіна Аляксандраўна – атэставаны экскурсавод, водзіць экскурсію на балота. На маршруце эка- сцежка «Азяраўкі – Ельня» і вадаспад. З журавін, сабраных на балоце, гатуюць кісель, з фруктаў з уласнага сада – кампот, – расказвае Алёна.

У КНІГУ РЭЦЭПТАЎ

Зельц па-міёрску ад Галіны Урбановіч

У пяцілітровую каструлю пакласці абсмаленыя свіныя ногі, вушы, хвост, а таксама мяса ялавічыны і свініны, парэзанае на кавалачкі. Прапорцыі свабодныя. Дадаць гародніну і прыправы. Варыць паўтары – дзве гадзіны пасля закіпання на маленькім агні. Колькасць вадкасці павінна зменшыцца напалову. Застывае страва ў халадзільніку.

Мачанку, бабку, дранікі прапануюць прыгатаваць гасцям. У ліку ўнікальных страў «Зельц па-міёрску», сямейны рэцэпт якога перадаецца ад маці да дачкі на працягу шасцідзесяці гадоў. Дадае каларыту самавар на дрывах, які гаспадыня вучыць распальваць і заварваць гарбату. Аформлена ў традыцыях паўночна-заходняй Беларусі карчма «У старога млынара».

Калі ў Бабарыкі едуць тыя, хто хоча акунуцца ў вясковы быт, то адпачынку ў «Green Village» у Снегах аддаюць перавагу тыя, хто плануе паспрабаваць нацыянальныя стравы, але пры гэтым цэніць гарадскі камфорт. Гаспадары Дзмітрый і Людміла Якубіцкія з мінулага года ўвялі ў меню беларускую кухню. Жывуць госці ў камфартабельных дамах, а харчуюцца ў кафэ. Напярэдадні калядных і навагодніх святаў іх парадуюць дэгустацыяй.

– Захаванню і папулярызацыі традыцый спрыяе клуб беларускай нацыянальнай кухні, гульні і фальклору «Цвецінскія прысмакі», прычым не толькі на мясцовым, але і на абласным узроўні, – гаворыць суразмоўніца. – Яго гаспадынькі ўдзельнічалі ў «Славянскім базары ў Віцебску», «Яблычным фэсце» ў Алашках Шаркаўшчынскага раёна, фестывалі «Звіняць цымбалы і гармонік» у Паставах, свяце-конкурсе «Вялікая Вясельніца» ў Расонах, свяце гумару «Смяяцца не грэх» у Шуміліне. Частуюць і забаўляюць гасцей экасвята «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю» на падворку Завуццеўскага сельсавета.

Дарэчы, экалагічнае свята на паўвостраве ў Міёрах таксама мае дачыненне да гастранамічнага турызму. На падворках прадстаўляюць рамёствы і традыцыі, у тым ліку беларускія народныя стравы. 

У ТЭМУ

У 2021 годзе распрацавана Дарожная карта па развіцці гастранамічнага турызму ў Беларусі, якая прадугледжвае шэраг мерапрыемстваў, скіраваных на яго развіццё і папулярызацыю. У краіне 240 аб’ектаў грамадскага харчавання, што спецыялізуюцца на нацыянальнай кухні, распрацаваны 81 турыстычны маршрут з гастранамічным складнікам.

Алена ВАРОНІНА.
Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

← Предыдущая

На пути к Олимпийским вершинам: история миорчанина Сергея Радишевича

Назад к списку
Следующая →

Женская команда г. Миоры приняла участие в открытом турнире по волейболу

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]