02 Февраля 2016

Зимний праздник ко Всемирному дню снега в Миорах

gazeta
  • 616
Зимний праздник ко Всемирному дню снега в МиорахУ спарткомплексе "Атлант" прайшло зімовае спартыўнае свята да Сусветнага дня снегу. Шкада, што паўдзельнічаць пажадалі толькі школы райцэнтра. Мерапрыемства атрымалася напраўду пацешным. Каманды з 8-мі вучняў спаборнічалі ў 10 розных конкурсах. Дзеці пакаталіся на санках, пабывалі хакеістамі, снайперамі ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі. 
 
Вядома, не абышлося без лыж. У многіх зіма асацыюецца з елкай, якія тут паслужылі спартыўным інвентаром. Апярэджваючы адзін аднаго, школьнікі бегалі з навагоднімі цацкамі, каб упрыгожыць ялінку. Прыемна, што ўпартая барацьба можа ладзіцца ў прыемнай і сяброўскай абстаноўцы, станоўчых і ветлівых эмоцыях. Сёлета перамаглі навучэнцы СШ № 3— Іван Савіцкі, Андрэй Барчук, Міхаіл Кляўко, Кірыл Лямеза, Вольга Іванова, Юлія Трубіла, Вікторыя Максімовіч, Дзіяна Кісялеўская. Па выніковых першых месцах на другую прыступку ўзняліся дзеці з СШ №2. Трэція—вучні з гарадской базавай школы. Усе ўзнагароджаны прызамі.
 
Максім ПЛАТОНАЎ.


← Предыдущая

Воспитанники отделения бокса Миорской ДЮСШ в числе победителей

Назад к списку
Следующая →

Что болельщикам нужно? Зрелище!

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]