Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Социальный вектор: Изменения в работе мобильного приложения M-Belarusbank
Актуально: С 5 по 16 октября проходит акция "Молодежь за безопасность"
Актуально: В Миорском районе с 7 октября начинается отопительный сезон
Происшествия: Хроника происшествий по Миорскому району
Усё большай папулярнасцю сярод нашых суайчыннікаў і замежных грамадзян карыстаюцца паслугі аграэкасядзіб. Гэта не толькі адпачынак на ўлонні прыроды, але і забавы, азнаямленне з традыцыямі продкаў. Пра выкананне заканадаўства ў сферы культуры падчас правядзення мерапрыемстваў і ў музейнай дзейнасці расказаў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аляксандр ТРОНЬКІН.
– Пры правядзенні культурных мерапрыемстваў суб’екты аграэкатурызму павінны кіравацца артыкуламі 209-212 Кодэкса «Аб культуры», – заўважае Аляксандр Сяргеевіч. – Згодна з арт. 209, культурнае мерапрыемства мае на ўвазе публічнае стварэнне, выкарыстанне, паказ, распаўсюджванне ці папулярызацыю вынікаў творчай дзейнасці, а таксама публічны паказ, распаўсюджванне ці папулярызацыю культурных каштоўнасцей.
Якія мерапрыемствы адносяцца да культурна-відовішчных? Што маецца на ўвазе пад выразам «музейная дзейнасць».
– Культурна-відовішчнымі лічацца кінематаграфічныя мерапрыемствы, фестывалі, конкурсы, выставы, агляды, майстар-класы, канферэнцыі, пленэры, семінары, форумы, акцыі і іншыя. Для іх арганізацыі неабходны спецыяльны дазвол, які не пазней чым за дзесяць дзён да правядзення мерапрыемства выдае ўпраўленне культуры Віцебскага аблвыканкама па адрасе г. Віцебск, вул. Гогаля, 6, кабінет 113, даведкі па нумары 8 (0212) 48 22 12.
Згодна з п. 1 арт. 159 Кодэкса аб культуры, музей – гэта арганізацыя культуры ці падраздзяленне юрыдычнай асобы, якія выяўляюць прадметы музейнага значэння, камплектуюць фонды, на пастаяннай аснове ўліч-
ваюць і захоўваюць такія рэчы, навукова-дапаможныя і сыравінныя матэрыялы, вывучаюць, выкарыстоўваюць і папулярызуюць музейныя прадметы. Гэтая дзейнасць ажыццяўляецца ў адпаведнасці з арт. 174-176, 178 Кодэкса. Адзін з асноўных яе накірункаў – стварэнне і адкрыццё экспазіцый.
У шэрагу ўладальнікаў аграэкасядзіб назіраюцца прыкметы ажыццяўлення музейнай дзейнасці. У ліку паслуг, якія аказваюць, – экскурсійнае суправаджэнне наведвальнікаў.
Як характарызуе экспазіцыю Кодэкс.
– Гэта мэтанакіраванае і навукова абгрунтаванае збіранне музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў з уласнага і іншых музейных фондаў або прадметаў музейнага значэння. Іх выстаўляюць для азнаямлення наведвальнікам, арганізоўваюць кампазіцыйна і суправаджаюць пісьмовымі каментарыямі, тэхнічна і па-мастацку афармляюць і ў выніку ствараюць канкрэтны музейны вобраз тых ці іншых прыродных або сацыяльных з’яў, згодна з профілем музея.
Экспазіцыі бываюць пастаянныя і часовыя. Іх стварэнне і адкрыццё рэгулюецца артыкуламі 184 і 185.
Алгарытм дзеянняў для тых, хто вырашае гэтым займацца.
– Існуе адзіная база дадзеных аб музеях. Згодна з пунктамі 4 і 5 арт. 167, не пазней за дзесяць каляндарных дзён з дня яго стварэння неабходна прадаставіць у аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама звесткі пра найменне, профіль, месцазнаходжанне, рэжым работы і заснавальніка па форме Міністэрства культуры.
Іх разгледзяць не пазней за трыццаць дзён і накіруюць прапановы аб уключэнні суб’екта ў рэестр музеяў. Аналагічная працэдура ажыццяўляецца і ў адносінах да арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў.
Ажыццяўляць музейную дзейнасць неабходна будзе з улікам патрабаванняў Кодэкса. Калі яна не адпавядае музейнай, то трэба выключыць слова «музей» з наймення, каб не ўводзіць турыстаў у зман.
Арганізацыя і правядзенне мерапрыемстваў без пасведчання прадугледжвае адміністрацыйную адказнасць.
Алена ВАРОНІНА.
Фота з архіва рэдакцыі.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.