04 Декабря 2018

В Чепуковской ясли-сад — СШ прошла спортландия

gazeta
  • 703

 У Чапукоўскай яслі-сад — СШ весела і шумна прайшла спартландыя “Вясёлыя старты” паміж настаўнікамі Новапагосцкай і Чапукоўскай школ. Каманды “Очаровашки” і “Симпатяшки” спаборнічалі ў хуткасці, спрыце, трапнасці.

Вядучы спартыўнага свята, настаўнік фізічнай культуры Віктар Маскалёў павітаў удзельнікаў. З пажаданнямі поспеху да каманд звярнуліся вучні-пачаткоўцы.


Каб узняць баявы дух, каманды павіталі адзін аднаго, праспявалі песню. У склад журы ўвайшлі старшыня райкама прафсаюзаў работнікаў адукацыі і навукі Алена Фёдарава, намеснік старшыні прафкама Новапагосцкай ЯС-СШ Леаніда Закрэўская і старшыня прафкама Чапукоўскай ЯС-СШ Святлана Шымко.


Пачалася гарачая барацьба. Кожны ўдзельнік стараўся прынесці балы сваёй камандзе. Выпрабаванні праходзілі пад хвалюючыя воклічы і апладысменты балельшчыкаў. Эстафеты — “Пацэль у кошык”, “Упартае яйка”, “Шустры мячык”, “Хуткі цягнік”, “Вясёлы лыжнік”. Напэўна, кожны з удзельнікаў запомніў “Балота”. Усе конкурсы і эстафеты прайшлі хутка. Пакуль журы падводзіла вынікі, балельшчыкі таксама маглі паўдзельнічаць у конкурсах, паразгадваць загадкі на спартыўную тэматыку.


Па выніках спартландыі першае месца заняла каманда “Симпатяшки” з Новапагосцкай ЯС-СШ, другое — “Очаровашки” з Чапукоўскай. Пераможцы атрымалі ганаровыя граматы і салодкія прызы.


Удзельнікі і гледачы весела і з карысцю правялі час, атрымалі зарад станоўчых эмоцый.
Вялікі дзякуй усім удзельнікам спартыўнага свята. Здароўя вам і заўсёды добрага настрою.

Святлана ШЫМКО,
старшыня прафкама.

← Предыдущая

Новополоцкая воднолыжница Мария Козельская установила новый мировой рекорд

Назад к списку
Следующая →

Европейские игры-2019 пройдут в Минске

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]