27 Мая 2025

Центр притяжения – Ельня

gazeta
  • 1260

 Ход выканання плана па экспарце турыстычных паслуг за першы квартал і падрыхтоўку суб’ектаў адпаведнай індустрыі раёна да летняга аздараўленчага сезона, добраўпарадкаванне зон адпачынку абмеркавалі на пасяджэнні міжведамаснага экспертна-каардынацыйнага савета па турызме.

Згодна з рашэннем аблвыканкама, Міёрскаму раёну сёлета даведзена планавае заданне па экспарце турыстычных паслуг у памеры не менш за 143 тысячы рублёў, што складае 200 % да ўзроўню 2022 года, заўважыла загадчык сектара спорту і турызму райвыканкама Ларыса Малецкая. Гэта абавязак дзіцячага санаторыя «Расінка», УП ЖКГ, ПГУП «Нікафуд», ТАА «Абстэрна», Дзісненскага лясгасу і ДПУ «Ельня». Між тым, апошнія два суб’екты да работы не прыступалі. Адсюль і вынік – толькі 5,8 % ад плана.

За першы квартал прадпрыемствы-экспарцёры прынялі 2 092 чалавек, з іх 94 – грамадзяне з Расійскай Федэрацыі. На рахунку паляўнічых гаспадарак 190 і 25 адпаведна. Прадала дзесяць тураў на адзінаццаць расіян ТАА «Абстэрна». У дзіцячым санаторыі «Расінка» прайшлі аздараўленне 1 462 чалавекі, у тым ліку дзесяць з суседняй краіны. Па словах Ларысы Вячаславаўны, асноўная прычына невыканання плана – запатрабаванасць установы сярод беларусаў. Гасцініцы УП ЖКГ і ПГУП «Нікафуд» прынялі 408 чалавек, у тым ліку 42 расіян.

Больш актыўна прапаноўваць свае паслугі запатрабаваў ад усіх суб’ектаў кіраўнік раёна Сяргей Сямёнычаў. Пацікавіўся ў некаторых планамі. Намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Алена Конах праінфармавала, што Дзісненскі лясгас у другім квартале прадаў тры паляўнічыя туры для грамадзян Расіі на 4,5 тысячы рублёў, яшчэ два дагаворы заключаны на май – чэрвень. Пэўныя праблемы ўзнікаюць з прапановамі паслуг кемпінга «Мерэя» праз сацыяльныя сеткі, загрузка якога вельмі нізкая, гэтым і зоймуцца ў бліжэйшы час. Разам з тым гэта ўнікальны аб’ект, які трэба папулярызаваць. Тут ёсць магчымасць адпачынку з дзецьмі, устаноўлены новыя малыя архітэктурныя формы: тры пясочніцы з домікам і двое арэляў. Забавы для дарослых – гульні ў футбол і валейбол, плануюць аказваць паслугі лазні.

4,4 тысячы долараў зарабілі на экспарце паслуг у першым квартале ў ТАА «Абстэрна», яшчэ 1,5 тысячы дадалі ў красавіку і маі. Два дагаворы заключаны на чэрвень, вядуцца перамовы з тымі, хто адпачываў тут раней.

Загадчык сектара спорту і турызму райвыканкама Ларыса Малецкая прывяла вынікі маніторынгу па гатоўнасці аб’ектаў турыстычнай індустрыі да летняга аздараўленчага сезона і добраўпарадкаванні зон адпачынку. Адзначыла круглагадовую работу па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы ў дзіцячым санаторыі «Расінка». На сярэдзіну мая на падрыхтоўку купальнай зоны пляжа і катамаранаў зрасходавалі 600 рублёў. Дзісненскі лясгас выдаткаваў на добраўпарадкаванне тэрыторыі, прылеглай да дамоў паляўнічага, і «Мерэі» 400 рублёў. Прыбралі ў зонах адпачынку «Дубы» і «Гаёўка», а таксама ўсталявалі скрыні для смецця, прыбіральні. ДПУ «Ельня» рамантуе драўляны насціл на экасцежцы, набылі бінокль для ўсталявання на аглядавай вышцы. Планаў па рамонце ва ўсіх шмат.

На Міёршчыне два дазволеныя месцы для купання – пляж у Пераброддзі і на паўвостраве. Паклапаціцца пра ўключэнне ў гэты спіс зоны адпачынку Мядзведак на наступны год варта ўжо цяпер. Кіраўніцтва раёна забяспечыць абсталяванне, а Віцебская абласная арганізацыя ТВВОД разгледзіць магчымасць абуладкаваць выратавальны пост.

Пра тое, як наладжана дзейнасць у атэставаных экскурсаводаў, расказала дырэктар інфармацыйна-турыстычнага цэнтра Алёна Жук. Іх на Міёршчыне зарэгістравана дванаццаць, праводзяць экскурсіі па дванаццаці маршрутах, з якіх дзесяць – па балоце Ельня і яго наваколлі.

Цэнтрам прыцягнення назваў Ельню кіраўнік раёна. Заўважыў, што ўваход на экасцежку стане платным, гэтыя сродкі пойдуць на стварэнне і падтрыманне інфраструктуры. Ужо ў ліпені возьмуцца за рамонт плацін валанцёры, падзяліўся планамі дырэктар ДПУ «Ельня» Віктар Раманоўскі. Папулярызаваць паслугі калег з суседніх раёнаў прапанавала атэставаны экскурсавод Вольга Вішнеўская. Гэта будзе карысным для таго, каб госці мелі магчымасць пабудаваць свой маршрут і азнаёміцца з адметнасцямі адразу некалькіх рэгіёнаў.

Алена Вароніна.
Фота для ілюстрацыі.

← Предыдущая

Новополоцкая воднолыжница Мария Козельская установила новый мировой рекорд

Назад к списку
Следующая →

Какие работы сделаны, а какие еще предстоят на экотропе "Ельня", поинтересовались у Виктора Романовского

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]