31 Мая 2019

Удобно зарегистрироваться для иностранцев

gazeta
  • 706

 З 2 студзеня 2019 года замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія часова знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь, могуць бясплатна зарэгістравацца на адзіным партале электронных паслуг portal.gov.by.

Працэдура даступная іншаземцам, якія ўехалі ў нашу краіну ў пунктах пропуску праз Дзяржаўную мяжу. Той, хто прыбыў з тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, павінен асабіста звярнуцца ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі тэрытарыяльнага органа ўнутраных спраў па месцы часовага знаходжання.


Для рэгістрацыі ў электроннай форме іншаземец можа на камп’ютары, мабільным тэлефоне, іншым прыстасаванні з доступам у інтэрнэт стварыць асабісты кабінет на portal.gov.by. Спатрэбіцца адрас электроннай пошты. Затым ва ўкладцы “Даступныя паслугі” ў катэгорыі “Грамадзянства і міграцыя” заказаць паслугу 200.12.14.1, запоўніць заяву. Вам прыйдзе паведамленне аб рэгістрацыі па ўказаным адрасе знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь.


Зарэгістраваць іншаземца на адзіным партале электронных паслуг можа яго прадстаўнік са свайго асабістага кабінета, запоўніўшы ў электроннай форме заяву з яго дадзенымі. Пры асабістым звароце ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі працэдура ажыццяўляецца ў ранейшым парадку.


Каб падоўжыць рэгістрацыю, іншаземец павінен асабіста звярнуцца ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі органа ўнутраных спраў па месцы знаходжання ў Беларусі.


Таццяна ЛЫСЁНАК,
старшы інспектар групы
па грамадзянстве і міграцыі РАУС.

← Предыдущая

Новополоцкая воднолыжница Мария Козельская установила новый мировой рекорд

Назад к списку
Следующая →

Столица ждёт гостей

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]