07 Марта 2019

Объекты готов принять спортивные соревнования

gazeta
  • 627

 ІІ Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску 21-30 чэрвеня. І ўжо практычна ўсе аб’екты гатовы прыняць спартыўныя спаборніцтвы, пра гэта прадстаўнікам раённых і абласных сродкаў масавай інфармацыі паведаміў у аблвыканкаме начальнік упраўлення па камунікацыях і сувязях з грамадскасцю і СМІ фонда “Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў-2019” Аляксей Багдановіч. 

Спартыўны форум — знакавая падзея для Беларусі. Эстафета “Полымя свету” таму пацвярджэнне. Агонь запаляць у Рыме трэцяга мая, пасля ён перасячэ Манблан, пройдзе праз Славенію, Аўстрыю, Венгрыю, Славакію, Чэхію, Польшчу, і 12 мая прыбудзе ў Беларусь.
У Віцебской вобласці эстафета запланавана з 24 па 29 мая. “Полымя свету” панясуць чэмпіён Алімпійскіх гульняў-2016 Уладзіслаў Ганчароў, сярэбраны прызёр Алімпіяды-2008 Вадзім Дзевятоўскі, папулярная беларуская спявачка і тэлевядучая Ларыса Грыбалёва. Да пачэснай місіі далучацца прадстаўнікі розных прафесій Прыдзвінскага краю. Права пранесці агонь алімпійскіх гульняў у Беларусі атрымалі 450 грамадскіх дзеячаў, спартсменаў, прадстаўнікоў культуры, навукі.


У сувязі з ІІ Еўрапейскімі гульнямі чакаем шмат гасцей з-за мяжы, бо, набыўшы білет, яны атрымаюць права на бязвізавы ўезд. Многія скарыстаюцца магчымасцю наведацца ў розныя рэгіёны нашай краіны.


Стала вядома таксама, што ў канцы сакавіка ў магазінах Віцебскай вобласці з’явіцца афіцыйная сувенірная прадукцыя. У Мінску яна ўжо карыстаецца попытам. На ёй адлюстраваны лагатып спаборніцтваў, талісман Еўрагульняў — лісяня Лесік.


У Віцебскай вобласці працуюць амаль пяцьдзясят кас па продажы білетаў на ІІ Еўрапейскія гульні. На найбольш папулярныя сесіі ў цэлым па краіне іх рэалізавалі амаль 70 працэнтаў.


Набываем білеты, сувеніры і чакаем лета, каб стаць сведкамі спаборніцтваў лёгкаатлетаў на трыбунах “Дынама”. Дарэчы, пасля глабальнай рэканструкцыі стадыён надта змяніўся і цяпер адпавядае патрабаванням для правядзення спаборніцтваў вышэйшага ўзроўню.

Фота з інтэрнэта.
Наталія СТАНКЕВІЧ.

← Предыдущая

Новополоцкая воднолыжница Мария Козельская установила новый мировой рекорд

Назад к списку
Следующая →

Инструктор-методист ФСК «Миоры» Елена ЛАВРИНОВИЧ получила награду

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]