29 Мая 2023

Гаспадару аграсядзібы на Міёршчыне

gazeta
  • 1084

 Згодна з Указам ад 4 кастрычніка 2022 года № 351 «Аб развіцці агра- экатурызму», да 1 чэрвеня неабходна звярнуцца ў службу «Адно акно» райвыканкама з пісьмовай заявай аб ажыццяўленні дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму.

ДЛЯ ГЭТАГА ТРЭБА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ НАСТУПНЫЯ ДАКУМЕНТЫ: пашпарт і пісьмовую згоду ўласніка жылога дома на яго выкарыстанне для ажыццяўлення дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму.
З моманту падачы заявы на працягу 30 каляндарных дзён служба райвыканкама будзе ажыццяўляць працэдуру па прыняцці рашэння. Раённая камісія комплексна і аб’ектыўна ацэніць аграэкасядзібу пасля выезду на месца. Робіцца гэта па папярэдняй дамоўленасці.

Калі выканалі ўсе нормы і патрабаванні ўказа, а таксама Пастановы ад 9 лістапада 2022 года № 860 «Аб ажыццяўленні дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму», што пацвердзіць камісія, то будзе прынята рашэнне райвыканкама аб ажыццяўленні вамі дзейнасці па аказанні паслуг у сферы агра- экатурызму. Калі будуць выяўлены адваротныя факты – аб спыненні дзейнасці. Рашэнне атрымаеце па пошце.

ТАКІМ ЧЫНАМ, КАЛІ ДА 1 ЛІПЕНЯ НЕ БУДЗЕЦЕ МЕЦЬ СТАНОЎЧАГА РАШЭННЯ РАЙВЫКАНКАМА, ТО З ГЭТАГА ДНЯ НЕ МАЕЦЕ ПРАВА АЖЫЦЦЯЎЛЯЦЬ ГЭТЫ ВІД ДЗЕЙНАСЦІ. Згодна з п. 10 указа, суб’екты аграэкатурызму нясуць адказнасць за парушэнне парадку ажыццяўлення дзейнасці.

Ларыса МАЛЕЦКАЯ,
загадчык сектара спорту і турызму райвыканкама.

Фота для ілюстрацыі.

← Предыдущая

Воспитанники отделения бокса Миорской ДЮСШ в числе победителей

Назад к списку
Следующая →

Ученики Дисненской СШ побывали в Березинском биосферном заповеднике

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]