16 Августа 2016

Каркасник по-американски в деревне Снеги у озера Укля

gazeta
  • 392
Каркасник по-американски в деревне Снеги у озера УкляУ вёсцы Снегі ля возера Укля— аграсядзіба "Снегі-парк" у стылі бунгала. Каркасная аднапавярховая хата мае чатыры ўваходы ў кожны з двухмесных гасцявых нумароў, дзе створаны ўмовы для аўтаномнага жыцця. Турыст, не выходзячы са сваіх пакояў, можа карыстацца ўласным санвузлом і нават гатаваць ежу на міні-кухні з электрапліткай… 
 
Дрэвы, а не суседзі
"Амерыканская планіроўка" сядзібы дазваляе жыць разам, не перашкаджаючы адпачываць адзін аднаму. Чатыры асобныя ганкі гля-дзяць у розныя бакі. Зразумела, што прачнуўшыся раніцай і адчыніўшы ўваходныя дзверы, ты ўбачыш не суседа, а лес і, магчыма, узыход сонца.
—У адным з нумароў жыву я, у астатніх з мінулагодняй восені паспеў прыняць да 20 гасцей,—расказвае гаспадар Дзмітрый Падаляк.—Драўляныя ложкі, сталы, крэслы, тумбачкі і люстры зрабіў сам за мінулае лета. Увогуле, інтэр'ер выкананы з хвоі і елкі. Пах адпаведны, натуральны. 

У хаце зімой цёпла. Пры нулявой тэмпературы для прагрэву памяшкання хопіць звычайнага цеплавентылятара. Але маецца таксама ацяпляльны кацёл доўгага гарэння на дровах. Ён абсталяваны аўтаматыкай, якая рэгулюе палажэнне паддувала ў залежнасці ад тэмпературы труб ацяплення. Такім чынам, бярэма дроў хапае на сем гадзін. 

Каркасник по-американски в деревне Снеги у озера УкляГарантыя сцяне—паўстагоддзя 
Калі глядзець на склад сцяны з вуліцы, то пабачым імітацыю бруса, цэментава-стружкавую пліту (яна служыць сілавым элементам каркаса), 20 сантыметраў уцяпляльніку ў выглядзе экаваты. Захаваць цяпло дапамагаюць два пласты ветра- і параізаляцыі. 
У будаўніцтве дома плошчай 100 квадратных метраў не было выкарыстана ніводнага каменя. Таму ўся канструкцыя важыць 25 тон, у той час калі вага цаглянога будынка такога ж памеру ў пяць разоў большая. Каркасная пабудова стаіць на параўнальна танным свайна-ростверкавым фундаменце—яго трываласці хапае—і разлічана на 50 гадоў. Нягледзячы на тое, што сцены не вечныя, Дзмітрый Сяргеевіч разважае аптымістычна:
 
—Праз паўстагоддзя трэба будзе расшыць вонкавы ці ўнутраны бок сцяны і замяніць уцяпляльнік. Калі ўлічваць той момант, што з цягам часу з'явяцца яго новыя віды, то падчас рамонту па жаданні можна мадэрнізаваць перагародкі і зрабіць іх яшчэ больш цёплымі. Драўніну выкідаць не спатрэбіцца: праслужыць нашмат даўжэй, бо з усіх бакоў апрацавана вогнебіяабароннай прапіткай. 

Вакол возера на лазні
Такі будынак амерыканцы збіраюць для тэлевізійнай шоу-праграмы за месяц-два. Ідэя ў беларускіх рэаліях таксама прыжылася, але са сваімі цяжкасцямі. Участак плошчай 0,5 гектара знаходзіцца ў Снегах амаль што на водшыбе. Людзей тут мала, таму поўная цішыня.  Але ў свой час нялёгка было падвесці электрычнасць, зрабіць пад'язную дарогу і знайсці будматэрыялы… Добра, што дапамагалі ў многіх справах старэйшына вёскі Ядвіга Андруковіч і суседзі Віктар і Валянціна Андруковічы. 

Тое, што не ўваходзіла ў план забудовы замежных калег, Дзмітрый Сяргеевіч прыдумаў сам: на двары паставіў самаробную вялікую драўляную альтанку, зрабіў месца для развядзення вогнішча з незвычайнымі сядзеннямі-пнямі. Плануе ўзвесці лазню—фундамент закладзены. У перспектыве набыць перасоўную саўну, каб можна было парыцца адзін дзень на гэтым беразе возера, а заўтра—на іншым. Да ўсяго такая альтэрнатыва звычайнай лазні праграваецца не за пару гадзін, а за 40 хвілін нават у маразы. 

Рыбалоў з "залатымі" рукамі
Дзмітрый Падаляк, дарэчы кажучы, нарадзіўся на Бабруйшчыне. Амаль 20 гадоў пражыў у Санкт-Пецярбурзе, дзе працаваў у кампаніі па вытворчасці алмазнага свід-равальнага абсталявання. У вялікім горадзе засумаваў па рыбнай лоўлі на цнатлівай беларускай зямлі. Кінуў усё і прыехаў у Браслаўскі раён шукаць месца для жыхарства. Аднойчы адпачываў там— спадабалася. Але падыходнае месца знайшоў толькі на суседняй Міёршчыне.  

—Я ў душы рыбалоў. Ведаю па ўласным вопыце, што такое ехаць на рыбалку за 200 кіламетраў ад Піцера, бо ў акрузе амаль усю рыбу вылавілі. Цяпер прымаю гасцей, большасць з якіх падзяляюць маю цікавасць. Таму ў сядзібе шмат сховішчаў для вуд і снасцей, а на беразе возера—лодка. Хутка падрыхтую да эксплуатацыі кацер,—кажа суразмоўца. 
У планах таксама валейбольная пляцоўка ля пляжу, велаэкскурсіі па вёсцы і наваколлі. Нездарма гараджанін, які не шкадуе, што стаў вяскоўцам, цікавіцца мясцовай гісторыяй. Размаўляе са старымі людзьмі—носьбітамі неверагодных баек і складае ўласную турыстычную карту славутасцяў. 

Ігар МАТЭЛЕНАК.
Фота аўтара.

← Предыдущая

«Миоры» рвут тишину победой

Назад к списку
Следующая →

Встреча хозяев агроусадеб на Миорщине

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]