Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Актуально: Во время затмения 28 августа Луна почти полностью покраснеет
Общество: Обмен военнопленными между Россией и Украиной провели на территории Беларуси
Актуально: В Китае разработали летающий спасательный круг с автономной системой навигации
Происшествия: При проведении спецмероприятий витебские таможенники установили два факта незаконного ввоза товаров из России
Официально: 27 августа в Миорах пройдет профсоюзный правовой прием граждан
Настаўнікам фізічнага выхавання ў Туркоўскай СШ працуе Андрэй Яўгенавіч Лапіцкі. Поспехамі радуюць яго вучні. Вось некаторыя з лепшых спартсменаў.
Віталь Лагун, адзінаццацікласнік, у школу яму дабірацца тры кіламетры ад Цімошкава, але такая адлегласць прывычная і яго не пужае. Хлопец заўсёды ахвотна ўдзельнічае ў раённых спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы, дзе мае асабістыя ўзнагароды, а ў складзе зборнай заваёўваў кубак у лыжных гонках. У вольны час займаецца гіравым спортам. Аднак не чужы яму футбол, падабаецца і валейбол — тым больш што па росце выдатна падыходзіць — удзельнічае ў складзе зборнай у турнірах, што праводзяцца з камандай з Дзісны.
Сяргей Алеська, 9 клас. Настаўнікі раяць іншым вучням павучыцца ў яго дысцыплінаванасці. Дарэчы, гэтую рысу ён развівае самастойна. Наведвае секцыю па кіокушынкай каратэ до ў ДЮСШ. У складзе каманды займаў другое месца на спаборніцтве па тэхніцы ў Верхнядзвінску. На трэніроўкі дабіраецца на аўтобусе ці тата падвозіць, які шчыра падтрымлівае захапленне сына. Сяргей удзельнічае ў лыжных гонках. Выдзяляецца ён і "залатымі рукамі", на раённай алімпіядзе па працоўным навучанні заваяваў дыплом першай ступені! Увогуле, хлопец з'яўляецца ўзорам работы над сабой для сваіх аднагодкаў.
Ілона Паўлоўская — васьмікласніца, на раённых спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы займала першыя, другія і трэція месцы. У мінулым годзе на абласных спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы яна ў забегу фінішыравала чацвёртай, а гэта хоць і не прызавы, але дастаткова высокі паказчык. Дзяўчына добра валодае пэндзлікам: на конкурсе, прысвечаным ваеннай тэматыцы, у раёне заняла другое месца, удзельнічала ў конкурсе малюнкаў па правілах бяспекі.
Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.