Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Происшествия: В период с 3 по 9 августа на территории Витебской области зарегистрировано 27 киберпреступлений
Актуально: С 1 августа на должность директора Миорской ЦБС назначена Анастасия Драбо
АПК: В Беларуси намолотили 6,6 млн тонн зерна
Происшествия: 23- летняя учительница из Витебска стала жертвой мошенников
Экономика: Важная информация для плательщиков налога на профессиональный доход
Асноўную долю ў выручцы Язненскай ПМК за 2025 год склалі работы меліярацыйнага профілю. Яны занялі 78,4 %. Увогуле выручка дасягнула амаль 2,5 мільёна рублёў, а гэта ў паўтара раза больш, чым у 2024 годзе. Займаліся тэхнічным доглядам і культуртэхнічнай меліярацыяй у Міёрскім і Полацкім раёнах. Да таго ж у канцы года даводзілася расчышчаць прасекі ля ліній электрасетак, нарыхтоўваць дровы на аб’ектах і дастаўляць іх насельніцтву, зносіць жывёлагадоўчыя аб’екты.
– Па максімуме браліся за аб’екты меліярацыйнага профілю і толькі пасля, каб заставацца на плыву, асвойвалі іншыя. Працавалі нават больш у Полацкім раёне, таму што ён бліжэй і ўваходзіць у нашу зону адказнасці. На Міёршчыне праводзілі тэхнічны догляд на меліярацыйных сістэмах, у які ўваходзяць абкошванне і ачыстка каналаў, уборка драўнінна-хмызняковай расліннасці і зноў жа культурна-тэхнічная меліярацыя: выкарчоўка і валка дрэў. А таксама прамыўка дрэнажу, – уводзіць у курс спраў галоўны эканаміст Язненскай ПМК Наталля Малец. – На тэхнічным доглядзе і культуртэхнічнай меліярацыі ў Міёрскім і Полацкім раёнах асвоілі 432,6 і 1 435 тысяч рублёў адпаведна. Дзякуючы гэтым работам уведзена ў абарот 529,4 га зямель.
Вялікі аб’ём работ праведзены на землях былога КУП «Язна», а таксама СУП «Цітова». А ўвогуле зона адказнасці распасціраецца ад ААТ «Туркова» да полацкай Астроўшчыны.
Зіма прадугледжвае пэўны адпачынак, але ўсё ж не спыняе меліярацыйныя работы. Цяпер супрацоўнікі ПМК выкарчоўваюць драўнінна-хмызняковую расліннасць, чысцяць каналы. Падчас цыклону «Фрэнсіс-Уллі» дапамагалі калегам з іншых арганізацый з ачысткай снегу.
У 2024-2025 гадах значна абнавіліся машынна-трактарны парк і матэрыяльна-тэхнічная база. Атрымалі два трактары «Беларус», УАЗ, касілку для травы, бензапілу, ПЭВМ, мыйку і ацяпляльную печ. Узялі па лізінгу бульдозер і экскаватар, ачышчальнік каналаў АКН за кошт бюджэту, ад холдынгу – касілку і трактар «Беларус». Сёлета плануюць закупіць новы трэйл для перавозкі тэхнікі.
– Прадпрыемства трывала стаіць на нагах. У 2023 годзе мы зноў увайшлі ў склад філіяла «Віцебскмеліяводгас», з той пары забяспечаны заказамі ў сістэме меліярацыі. Калі дзейнічалі пры КХП, працавалі на сельскую гаспадарку, а яна ў большасці неплацежаздольная. «Віцебскмеліяводгас» узяў нас пад сваё крыло, тым самым забяспечыў заказамі, грашыма, работай і заробкам. Адпаведна сталі атрымліваць прыбытак, – заўважае дырэктар Пётр Баслак. – Язненская ПМК – самая маленькае прадпрыемства ў холдынгу, тым не менш забяспечвае сваю фінансава-гаспадарчую дзейнасць. Па выніках года будзем у сярэдзіне рэйтынгу.
За ўсімі поспехамі стаяць людзі. У ліку першых бульдазерысты Станіслаў Маркевіч, які летась атрымаў званне «Чалавек года Міёршчыны», і Андрэй Ісаковіч. Яны забяспечылі найбольшую выручку. Шчыруе на новым экскаватары Віктар Валынец, які прыйшоў з Полацкага КХП, і яго калегі Дзмітрый Сачыўка і Аляксандр Морхат, заняты на АКР Валерый Семянец, прафесійна кіруе аўтобусам Аляксандр Жойдзік. Любую работу можна даверыць маладому вадзіцелю Дзмітрыю Дэпутатаву. Папоўніў калектыў механік Андрэй Пахолка з Брэ- сцкай вобласці. Яшчэ шэсць чалавек атрымліваюць адукацыю па мэтавых дагаворах.
– Разам з тым маем патрэбу ў спецыялістах. Чакаем майстра і прараба, заўсёды ў цане механізатары. Нам ёсць што ім прапанаваць. У 2025 годзе сярэдні заробак вырас на 32 %, – дзеліцца галоўны эканаміст.
Яна ж сумяшчае абавязкі інжынера па каштарыснай рабоце. На прадпрыемстве занята 18 гадоў. Разам з мужам, ураджэнцам Павяцця, прыехалі з Гарадоцкага раёна па размеркаванні, выхавалі дваіх дзяцей, атрымалі жыллё.
З 2007 года заняты інжынерам па ахове працы Міхаіл Шчарбіцкі. Тады ж прыйшла бухгалтарам Анастасія Шчарбіцкая, а апошнія некалькі гадоў узначальвае гэтую службу. Вядучым бухгалтарам працуе Валянціна Бервячонак. Галоўны механік – Сяргей Якушын, майстар – Міхаіл Бамко, загадвае складам Святлана Масцярцова. Усяго ў штаце 47 чалавек.
Кіраўніцтва прадпрыемства надае ўвагу ўмовам для працы і адпачынку работнікаў. За апошнія гады адрамантаваны майстэрня, дзе заменены вокны, ацяпляльны кацёл і дах на 1,7 тысячы м2, а таксама адноўлены сцены. Цяпер ідуць рамонтныя работы ў адміністрацыйным будынку.
– Справы ідуць нядрэнна. Цяжка, канешне, уносіць свае карэктывы надвор’е, але, як бачыце, змагаемся. Уся тэхніка сёння засяроджана ў Шпакоўшчыне Полацкага раёна, ужо на гэтым тыдні перакінем яе ў СУП «Цітова». Работы хапае, – падводзіць вынік размовы дырэктар Пётр Баслак.
Алена Вароніна.
Фотаматэрыял Казіміра Блажэвіча.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.