10 Апреля 2023

Дзень інфармавання прайшоў з калектывам Міёрскай вытворчасці хлебазавода

gazeta
  • 578

 Ключавыя аспекты Паслання Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна і іншыя важныя пытанні значыліся на парадку дня сустрэчы старшыні райвыканкама Ігара КУЗНЯЦОВА з калектывам Міёрскай вытворчасці Полацкага хлебазавода.

іраўнік раёна заўважыў, што мы жывём у мірнай краіне і прывыклі да такога ладу жыцця. Мір успрымаецца як дадзенасць. Мы чакаем павышэння заробку і ўвогуле паляпшэння якасці жыцця.

Між тым на паўднёвых рубяжах нашай Радзімы неспакойна. Ваенныя выконваюць сваю задачу. А што кожны з нас можа зрабіць карыснага для грамадства? Добрасумленна працаваць на сваім рабочым месцы.

Ігар Кузняцоў падкрэсліў, што перш за ўсё мы самі павінны думаць пра сваю сям’ю – яе здароўе, дабрабыт і спакой. Такіх ільгот, якія маюць беларусы, няма ні ў адной іншай краіне. 2020 год ясна даў зразумець, што мы маглі страціць. Таму сёння толькі ад нас залежыць, як будзем жыць.

– Свет мяняецца. Каб ісці ў нагу з часам, патрэбны новыя ідэі і тэхналогіі. Неабходна пастаянна мадэрнізаваць вытворчасць, – заўважыў Ігар Валер’евіч.

Кіраўніцтва і супрацоўнікі хлебазавода разумеюць сваю важную задачу. Вынікі іх працы радуюць: за сакавік атрымалі 76 тон хлебабулачных вырабаў і чатыры тоны – кандытарскіх. Гэта 133 % да аналагічнага перыяду летась. З пачатку года выпусцілі 11 тон кандытарскіх вырабаў – 122 %.

Для камфортных умоў працы і эстэтычнага афармлення ідзе афарбоўка фасаду адміністрацыйнага будынка. Дзейнічае лінія па выпуску пернікаў. У планах на сёлета набыць цестаакругляльнік, што палепшыць знешні выгляд прадукцыі.

За суткі ў Міёрах выпякаюць дзве з паловай тоны прадукцыі. У асартыменце 16 відаў хлебабулачных і восем кандытарскіх вырабаў, сярод якіх торты, пірожныя, кексы, пернікі, круасаны. Наша здоба даспадобы мясцовым жыхарам, пастаўляюць яе таксама ў Шаркаўшчыну, Браслаў, Глыбокае і Паставы.

Алена ВАРОНІНА.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

← Предыдущая

Физические лица вправе сдавать жилые помещения посуточно двумя способами

Назад к списку
Следующая →

Дегустацию своей продукции провёл Миорский мясокомбинат

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]