26 Сентября 2022

Ручнiкi са святочным матывамі

gazeta
  • 429

 Брэндавая прадукцыя ТЦСАН – адметнае ўпрыгожванне любога свята. У тым ліку і экалагічнага.

 

Арыгінальныя вырабы з керамікі, адметныя карціны на спілах, кухонныя ручнікі, пасцельная бялізна. Усё гэта – прадукцыя тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Пашырылі асартымент лазневыя ручнікі з лагатыпам экалагічнага свята «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю».

 

Акуратнымі стосікамі складзены на стале ручнікі з брэндам Міёршчыны. У аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН пашылі некалькі дзясяткаў адзінак фірменнай прадукцыі.

– Макет распрацавала спецыяліст установы Валянціна Пундзіс, махровае палатно заказалі ў ААТ «Рэчыцкі тэкстыль». Шыць пачалі сёлета ў чэрвені. Прадставілі навінку на свяце горада ў Міёрах, на фестывалі «Славянскі базар у Віцебску», – расказвае загадчык аддзялення Жанна Закрэўская. – Брэндавы ручнік – цікавы практычны падарунак як для сябе, так і для родных, сяброў. Мяркуем, на сёлетнім экасвяце «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю» такая прапанова многіх зацікавіць. Увогуле набыць ручнікі можна ў любы рабочы дзень у нашым аддзяленні або ў асноўным будынку тэрытарыяльнага цэнтра.

Адметнасць прадукцыі    ТЦСАН у тым, што зроблена яна людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі. У аддзяленні дзейнічае рэабілітацыйна-працоўная майстэрня «Займальная працатворчасць». Пад кіраўніцтвам інструктара Карыны Арлюкевіч наведвальнікі аддзялення ўдасканальваюць свае навыкі ў швейнай справе. Пачыналі з рэчаў для кухні: ручнікоў, фартухаў, прыхватак. Затым узяліся за пасцельную бялізну. Першыя крокі да майстэрства робяць на гуртку сацыяльна-працоўнай адаптацыі «Акадэмія дамаводства» разам з Вікторыяй Ракіцкай. Акрамя шыцця тут займаюцца вязаннем, кулінарыяй.

За творчымі практычнымі заняткамі наведвальнікі цікава і з карысцю праводзяць вольны час, асвойваюць новыя навыкі. Разам з тым у аддзяленні можна прайсці працоўную адаптацыю па прафесіі швачкі.

– У хуткім часе прыступіць да работы інвалід другой групы, пакуль афармляе дакументы, – заўважае загадчык аддзялення. – Перыяд працоўнай адаптацыі – паўгода. Занятасць часовая, аднак для чалавека з інваліднасцю гэта магчымасць атрымаць дадатковы даход, паспрабаваць іншы рытм жыцця, удасканаліць сваё майстэрства. І разам з тым прынесці карысць сваёй справай. Попыт на нашу пасцельную бялізну высокі, паколькі каштуе яна ніжэй, чым у магазінах і на рынку, а па якасці не саступае.

Рэалізацыя ўласнай прадукцыі самамэтай для аддзялення не з’яўляецца. Галоўная задача – развіваць у наведвальнікаў практычныя навыкі і творчыя здольнасці. Пастаянна шукаюць новыя формы і прапановы. Нядаўна пачалі асвойваць пашыў экасумак. Акцэнт жа пакуль застаецца на брэндавых ручніках з жураўлінымі матывамі.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ

Фотаматэрыял  аўтара.

Фото Казимира Блажевича

← Предыдущая

Пояснила нюансы в вопросах пенсионного обеспечения Ирина Иванова

Назад к списку
Следующая →

День информирования охватил Турковский сельсовет

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]