01 Декабря 2015

Крещение. Миссия ответственная и почетная

gazeta
  • 572
Крещение. Миссия ответственная и почетнаяМногія з нас ахрышчаны ў маленстве і ўжо не памятаюць, як гэта адбывалася. І вось аднойчы нас запрашаюць стаць духоўнымі бацькамі, а можа, яшчэ радасней — нараджаецца ўласнае дзіця. Тады мы яшчэ раз задумваемся, што значыць гэтае таінства і як яго ажыццявіць? На пытанні папрасілі адказаць дабрачыннага міёрскай акругі Віктара Вабішчэвіча.

—Хроснымі бацькамі могуць стаць хлопец ад 15 гадоў і дзяўчынка ад 13-ці. Паміж сабой ім не дазваляецца мець шлюб. Абое абавязкова павінны быць праваслаўнымі, ведаць малітвы "Сімвал веры", "Ойча наш", валодаць вопытам царкоўнага жыцця. Галоўны абавязак хросных—не толькі прысутнічаць падчас абраду, але і павучаць веры. Калі ж дзіця, на бяду, асірацее, духоўныя бацькі абавязаны выхоўваць і забяспечваць бытавыя патрэбы: апранаць, карміць… Звычайна хрысцяць у малым узросце: месяц-два ад нараджэння, пасля 40 дзён, як маці ўжо паспела ачысціцца і можа ўвесціся ў храм. Аднак бываюць і выключныя выпадкі. Калі немаўлятка хворае, можна здзейсніць абрад у раддоме або бальніцы, каб потым імя ўносіць у запіску і маліцца ў царкве. Дзіцяці звычайна прымае веру духоўных мамы і таты. Дарослы выбірае веравызнанне сам і хросных яму мець не абавязкова. Спецыяльныя наборы для таінства можна набыць у царкоўнай лаўцы, у камплекце—новая бялізна, свечкі, крыжык… Важна ведаць і памятаць, што такое бацькоўства—вялікая адказнасць перад дзіцяці і Богам.

Падрыхтавала Алена БАСІКІРСКАЯ.
← Предыдущая

С новыми силами за крепкими знаниями в школы Миорщины

Назад к списку
Следующая →

Год милосердия в Католическом костёле

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]