09 Августа 2019

Торжества в Миорах и Браславе

gazeta
  • 715

 15 жніўня – свята Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Яго імем названы касцёл у Міёрах. Урачыстыя службы адбудуцца а 8 і 18 гадзінах. Святары асвецяць кветкі і плады новага ўраджаю. У час вячэрняй службы вакол касцёла пройдзе працэсія.

Запрашае вернікаў браслаўскі санктуарый Маці Божай Валадаркі Азёраў. Свята ў суседзяў пройдзе 16 і 17 жніўня пад дэвізам «Марыя – Маці і Валадарка шчаслівага сужэнства». Адзначаюцца і два юбілеі: 10 гадоў каранацыі абраза Папскімі каронамі і 20-годдзе заснавання Віцебскай дыяцэзіі.

 

З Міёр у Браслаў 16 жніўня накіруюцца пілігрымкі на роварах і на аўтобусе. А 18 гадзіне міярчане разам з вернікамі з іншых мясцін прымуць удзел у святой імшы для пілігрымаў. Падрабязней з праграмай святкавання ў Браславе можна пазнаёміцца на сайце https://www.waladarka.by.

Фота для ілюстрацыі.

Падрыхтавала Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

← Предыдущая

Изменения в работе мобильного приложения M-Belarusbank

Назад к списку
Следующая →

Праздник иконы Божьей Матери "Одигитрия" прошел в Дисне

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]