Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Экономика: В Беларуси на 1 сентября открыто 156,3 тыс. депозитных счетов по программе "Семейный капитал"
Экономика: В чем опасность скрытой заработной платы
Общество: Суммы арендной платы выставлены в ЕРИП
Профилактика: С 12 сентября ГАИ проводит профилактическое мероприятие, направленное на предупреждение ДТП с участием несовершеннолетних
Официально: Выездной прием граждан в аг. Николаево проведет Валерий Драбо
Інтэрнэт-магазіны, інтэрнэт-банкінг, мабільная сувязь, кур’ерская дастаўка… Здавалася б, у гэтым пераліку выгод цывілізацыі для паштовых паслуг застаецца сціплае месца. Аднак у аддзяленні сувязі ў Дзісне не бывае дзён без наведвальнікаў. Нярэдка іх колькасць вымяраецца сотнямі.
Паслугі ў асартыменце,
увага ў прыярытэце
Паштовыя паслугі будуць запатрабаваны ў любыя часы, упэўнена начальнік дзісненскага аддзялення Таццяна Пяткова. Заказы з тых жа інтэрнэт-магазінаў прыходзяць забіраць на пошту. Шырокі выбар бясплатных анлайн-паштовак у сацсетках і мэсэнджарах не можа замяніць яркую папяровую віншаванку. Нават пісьмы ў канвертах, якім, здавалася б, месца за шклом музейных вітрын, працягваюць апускаць у паштовую скрыню. Да таго ж пералік паслуг штогод павялічваецца і даўно не адпавядае класічным уяўленням пра пошту як пра «транзіт» перыёдыкі і карэспандэнцыі.
– Да нас прыходзяць атрымліваць пенсіі і выплаты за малако, плаціць па крэдытах, за камунальныя паслугі і мабільную сувязь, рабіць грашовы перавод і купляць прадукты. Асартымент апошніх пашыраецца, – расказвае Таццяна Антонаўна. – Наведвальнікі штодня. У пачатку месяца іх менш, з 20-х чыслаў паток вялікі і пастаянны.
Своечасовасць дастаўкі пісем і перыёдыкі, выкананне планаў па падпісцы, гандлёвых і іншых паслугах – тыя паказчыкі, па якіх кіраўніцтва ацэньвае дзейнасць аддзялення. Яшчэ адзін – якасць абслугоўвання. У першую чаргу на гэта звяртаюць увагу наведвальнікі.
– У нашым горадзе мы ведаем кожнага жыхара. Прыходзіць чалавек – па тоне размовы, па выразе на твары бачым яго настрой. Да кожнага ставімся ўважліва і добразычліва. Цёплая ўсмешка і добрае слова адганяюць негатыў. Канешне, ідэальна быць не можа. Аднак імкнёмся да найлепшага, – заўважае начальнік аддзялення. – Мне падабаюцца стасункі з людзьмі. Бывае, тэлефануюць па-за рабочым часам пракансультавацца па нейкіх пытаннях. Усім адказваю, гэта зусім не ў цяжар.
Вясной наступнага года Таццяна Пяткова адзначыць 30-годдзе ў прафесіі. Яе маладая калега Вераніка Талапіла ў аддзяленні з 2015-га. Летам вярнулася да абавязкаў спецыяліста па паштовай дзейнасці з водпуску па доглядзе дзіцяці.
– Адаптацыя прайшла лёгка, – гаворыць яна. – Па спецыяльнасці я кантралёр-касір, на пошту ўладкавалася, калі з’явілася вакансія. Спраўляюся. Важна быць уважлівай да лічбаў і людзей. Бываюць дні, калі наведвальнікі з ранку да вечара. Стамляюся, канешне. Аднак у цэлым добра тут працаваць.
З дабром у кожны дом
Калі ўвесь рабочы дзень начальніка і спецыяліста праходзіць у аддзяленні, то паштальёны тут надоўга не затрымліваюцца. Рассартавалі газеты і пісьмы, запоўнілі сумкі таварамі – і пайшлі па сваіх маршрутах. Ліда Расейкіна і Наталля Янушонак крочаць па дзісненскіх вуліцах. Жанна Мудрэвіч, акрамя падворкаў гараджан, абыходзіць яшчэ суседнія вёскі.
Паспелі застаць дзісненскіх паштальёнаў у аддзяленні. За акном – сонечна, па-асенняму цёпла, але моцныя парывы ветру.
– Вецер не перашкода, – ледзь не ў адзін голас заўважаюць жанчыны. – Вось калі снегу шмат ці галалёд, тады цяжэй.
З іх слоў, на сваёй працы прывыклі да ўсяго, капрызы зімовага надвор’я – адзінае, што застаецца праблемай. У астатнім справу паштальёна складанай для сябе не лічаць. Хоць калісьці ўсе трое асвойвалі яе, так бы мовіць, на вытворчасці. Жанна Мудрэвіч прыйшла ў 2005 годзе, калі расфарміравалі кансервавы завод, дзе яна працавала. Наталля Янушонак сачыла за чысцінёй у школе, і ўжо сем гадоў ходзіць па гарадскіх вуліцах з тоўстымі сумкамі на рамянях. Ліда Расейкіна ў калектыве шэсць гадоў, раней працавала буфетчыцай у былым кафэ «Дзвіна».
Важным у сваёй працы паштальёны лічаць уменне ладзіць з людзьмі. На ўчастках вывучылі характары і густы кожнага. Ведаюць, для каго які тавар у сумку пакласці, каму якое слова сказаць. Заходзяць у дом з увагай і добразычлівасцю, чым заслугоўваюць прыязныя адносіны да сябе і падтрымку падпісчыкаў.
– Самае галоўнае, што патрэбна людзям, асабліва ў пажылым узросце, – стасункі, – заўважае Жанна Аляксандраўна. – Цікавяцца навінамі, дзеляцца радасцямі і перажываннямі. З кожным важна пагаварыць, падтрымаць, добрае слова сказаць.
У паштальёнаў выпісваюць газеты, купляюць прадукты, аплачваюць камунальныя паслугі і мабільную сувязь. Два гады таму, калі ў арсенале з’явіліся паштова-касавыя тэрміналы, усё вышэйпералічанае стала прасцей. Замест квітанцый, якія пісалі ад рукі, націскаюць на адпаведныя аперацыі і ўводзяць дадзеныя. Першым часам, прызнаюцца, перажывалі зрабіць штосьці не так. Калі ж з тэхнікай асвоіліся, ацанілі зручнасці, якія спрасцілі ім работу. З добрым настроем і поўнымі сумкамі скіроўваюцца па адрасах, дзе ім рады і чакаюць.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.