Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Экономика: В Беларуси на 1 сентября открыто 156,3 тыс. депозитных счетов по программе "Семейный капитал"
Экономика: В чем опасность скрытой заработной платы
Общество: Суммы арендной платы выставлены в ЕРИП
Профилактика: С 12 сентября ГАИ проводит профилактическое мероприятие, направленное на предупреждение ДТП с участием несовершеннолетних
Официально: Выездной прием граждан в аг. Николаево проведет Валерий Драбо
Наўрад ці сярод жыхароў раёна знойдзецца той, хто не ведае на смак прадукцыю Міёрскага мясакамбіната. Прысутнічае яна на вітрынах магазінаў практычна ва ўсіх абласцях Беларусі. Паўфабрыкаты з ялавічыны запатрабаваны на расійскім рынку. За кожным апетытным ласункам – праца работнікаў прадпрыемства.
Год для Міёрскага мясакамбіната складваецца добра, адзначаюць спецыялісты прадпрыемства. Працуюць з чыстым прыбыткам. А гэта самае галоўнае. Павялічылася загрузка вытворчых магутнасцяў па перапрацоўцы мяса. Прадпрыемства пашырыла сыравінную базу. Прадукцыйнасць працы на аднаго работніка, у параўнанні з мінулым годам, амаль на 20 % вышэй.
Галоўны эканаміст Жанна Кураш прыводзіць асобныя паказчыкі:
– Тэмп росту вытворчасці каўбасных вырабаў складае 122,8 % да аналагічнага перыяду мінулага года. Працуем над пашырэннем асартыменту. Нядаўна прапанавалі пакупнікам новыя віды каўбасных вырабаў: «От бабушки с грибами», «Черный мрамор» з дабаўленнем актываванага вугалю, «Чоризо». Амаль у два разы вырасла вытворчасць паўфабрыкатаў. На экспарт вырабляем 42,7 % выпускаемай прадукцыі. Тэмп росту адгружанай на экспарт прадукцыі складае 126,7 % да мінулагодняга перыяду. У Расійскую Федэрацыю пастаўляем ялавічыну: паўфабрыкаты буйнакускавыя бескасцёвыя, блокі з жылаванага мяса, а яшчэ тлушч-сырэц.
За высокімі лічбамі – старанная і плённая праца. Спіскавая колькасць работнікаў мясакамбіната – 273 чалавекі. Практычна ўсе члены прафсаюзнай пярвічкі. Атрымліваюць грашовыя і прадуктовыя бонусы да святочных дат. У тым ліку і да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці.
Сёлета шэраг працаўнікоў таксама атрымае ўзнагароды. У іх ліку муляр Сяргей Хандусенка і ветурач Надзея Цярэшка.
На мясакамбінаце Сяргей Хандусенка больш за 20 гадоў. Перайшоў сюды з ПМК-55. Для муляра знайшлася справа на перапрацоўчым прадпрыемстве. Многае тут зроблена і яго рукамі.
– Апошнія два гады сачу за тым, каб на тэрыторыі было акуратна і прыгожа, – гаворыць Сяргей Аляксеевіч. – Даглядаю сад, абкошваю ўчасткі. Падчас ацяпляльнага сезону я качагар. Словам, спраў хапае.
Каля дзесяці гадоў занята на прадпрыемстве Надзея Цярэшка. Гэта яе трэцяе рабочае месца. Пасля ветакадэміі працавала па размеркаванні ў Лёзненскім раёне, затым на свінакомплексе «Гара- дзец» Шаркаўшчынскага раёна.
– Родам я з вёскі Лужкі. У Міёры замуж выйшла. Калі сюды пераехала, адразу на мясакамбінат уладкавалася. Пачынала прыёмшчыкам жывёлы, – расказвае Надзея Пятроўна. – Таксама была начальнікам вытворчай лабараторыі. Цяпер ветурач халадзільнага ўчастка. Кантралюю тэрміны прыдатнасці прадукцыі, што тут захоўваецца, сачу за адгрузкай, афармляю ветэрынарную сертыфікацыю.
Рабочы дзень у ветурача халадзільнага ўчастка з шасці раніцы, бо ў гэты час пачынаецца адгрузка прадукцыі. Дадому ідзе, калі справяцца з апошняй партыяй. Часам гэта бывае ў восем ці дзесяць вечара. Да працяглага рабочага дня і пад’ёму ў 4.30 Надзея Пятроўна прывыкла.
– Для мяне гэта звычайная работа. Хоць, пагаджуся з тым, што не кожны такі графік вытрымае, – гаворыць яна. – Мне мая справа падабаецца. Пастаянны актыўны рух. Наўрад ці магла б працаваць з паперамі ў кабінеце.
Старанную працу Сяргея Хандусенкі і Наталлі Цярэшка адзначалі не раз. Сёлета з нагоды прафесійнага свята атрымаюць узнагароды ад абласнога камітэта прафсаюзнай арганізацыі.
Кацярына Рынкевіч.
Фотаматэрыял Казіміра Блажэвіча.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.