19 Апреля 2026

О криминогенной обстановке на Миорщине беседуем с прокурором района Андреем Ветюговым

gazeta
  • 929


Зніжэнне колькасці злачынстваў, зарэгістраваных на тэрыторыі раёна, назіралася ў мінулым годзе. Паменела правапарушэнняў, учыненых у стане алкагольнага ап’янення. Не мелася выпадкаў учынення наўмысных забойстваў. Пра крымінагенную абстаноўку на Міёршчыне гутарым з пракурорам раёна Андрэем Вецюговым.

– На працягу мінулага года пракуратура раёна праводзіла паслядоўную работу, скіраваную на стабілізацыю крымінагеннай абстаноўкі ў рэгіёне. Асаблівая ўвага надавалася барацьбе з экстрэмісцкімі праявамі, карупцыяй, абароне сацыяльных правоў і інтарэсаў грамадзян, у тым ліку непаўналетніх, прафілактыцы злачынстваў і іншых правапарушэнняў, – адзначае Андрэй Барысавіч. – У 2025-м пераважалі злачынствы па лініі супрацьдзеяння кіберзлачыннасці. Іх учынена 34, удзельная вага склала 30,9 %. Гэта сведчыць пра неабходнасць актывізаваць работу суб’ектаў прафілактыкі, дзяржорганаў па інфармаванні насельніцтва пра спосабы ўчынення такіх злачынстваў.

Наколькі актуальная для Міёршчыны рэцыдыўная злачыннасць?

– Удзельная вага злачынстваў, учыненых асобамі з нязнятай і непагашанай судзімасцю – 33,8 %. Гэты паказчык перавышае як абласны 32,6 %, так і рэспубліканскі 31,3 %. Рост рэцыдыўных злачынстваў – з 15 у 2024 годзе да 26 у 2025-м.

Не заўсёды назіраецца зладжанасць у дзейнасці суб’ектаў прафілактыкі па папярэджанні паўторных злачынстваў, забеспячэнні занятасці раней судзімых грамадзян, застаюцца пытанні наконт якасці праводзімай з імі індывідуальнай прафілактычнай работы. Не задзейнічаны ў поўнай меры патэнцыял назіральнай камісіі пры райвыканкаме ў пытанні працаўладкавання асоб, вызваленых ад адбывання пакарання.

Пра што сведчыць аналіз падлеткавай злачыннасці?

– Росту колькасці злачынстваў з удзелам непаўналетніх у мінулым го-дзе не назіралася. Зарэгістраваны два злачынствы. Аднак суб’ектам прафілактыкі, у тым ліку ўстановам адукацыі, неабходна актывізаваць работу па тлумачэнні адказнасці за ўчыненне супрацьпраўных дзеянняў. У перыяд канікул абавязкова ўключаць падлеткаў, схільных да дэвіянтных паводзін, у грамадска-карысную дзейнасць.

Як ацэнена дзейнасць саветаў грамадскіх пунктаў аховы правапарадку (ГПАП) у кантэксце прафілактыкі злачынстваў і правапарушэнняў?

– Дзейнасць ГПАП не заўсёды аказвае ўплыў на крымінагенную абстаноўку на падведамнай тэрыторыі. Патрабуе актывізацыі міжведамаснае ўзаемадзеянне паміж грамадскімі пунктамі аховы правапарадку і іншымі суб’ектамі прафілактыкі.

Правапарушэнні, якія ствараюць умовы для карупцыі, выяўляліся?

– Тры крымінальныя справы ў сувязі з наўмысным утойваннем падзяжу буйной рагатай жывёлы ў 2025 годзе ўзбуджаны ў адносінах да службовых асоб прадпрыемстваў АПК. Асноўная прычына ўчынення такіх злачынстваў – неналежны кантроль з боку кіраўніцтва за выкананнем падначаленымі работнікамі ўскладзеных на іх абавязкаў.

Па пастанове пракурора ў мінулым годзе адна службовая асоба прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні заканадаўства аб дзяржаўных закупках. Сёлета ў студзені ўнесены два прадпісанні з патрабаваннем аб адмене працэдур закупак па прычыне істотнага парушэння заканадаўства.

Кіраўнікам прадпрыемстваў усіх форм уласнасці неабходна належным чынам арганізаваць работу па прафілактыцы карупцыйных праяў.

На чым расстаўлены акцэнты ў дзейнасці пракуратуры ў гэтым годзе?

– Вынікі аналізу стану законнасці і правапарадку на тэрыторыі раёна сведчаць пра неабходнасць узмацніць ролю і ўплыў органаў дзяржаўнай улады ва ўмацаванне правапарадку, больш поўную рэалізацыю прадастаўленых паўнамоцтваў з мэтай выканання дзяржаўных і рэгіянальных праграм, скіраваных на барацьбу са злачыннасцю і карупцыяй.

У полі зроку застаюцца пытанні прафілактыкі. Максімум увагі неабходна надаваць папярэджанню п’янства і наркаманіі, арганізацыі вольнага часу моладзі, аздараўленню абстаноўкі ў нядобранадзейных сем’ях.

← Предыдущая

Более 48,2 тысячи человек уже зарегистрировалось на ЦТ в Беларуси

Назад к списку
Следующая →

Рамантуем царкву разам

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]