Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Социальный вектор: Изменения в работе мобильного приложения M-Belarusbank
Актуально: С 5 по 16 октября проходит акция "Молодежь за безопасность"
Актуально: В Миорском районе с 7 октября начинается отопительный сезон
Происшествия: Хроника происшествий по Миорскому району

Больш за тысячу ўдзельнікаў і гасцей з Беларусі і Расіі сабраў напрыканцы верасня ў Віцебску першы Саюзны злёт грамадзян старэйшага пакалення «Мы – за актыўнае даўгалецце». Прысутнічалі дэлегацыі з усёй рэспублікі, тэматычныя пляцоўкі прадставілі тэрытарыяльныя цэнтры. Міярчане нагадалі пра бяспеку праз спецыяльныя кейсы, здзівілі брэндавай прадукцыяй, зарадзілі пазітывам на танцавальным інтэрактыве.
Да танцавальнага інтэрактыву ўдзельнікі гурта «Нясумны ўзрост» аддзялення дзённага знаходжання для пажылых людзей ТЦСАН рыхтаваліся паўтара тыдня. Вызначыліся з падборам танцаў, на рэпетыцыях адпрацоўвалі зладжанасць рухаў.
– Удзельнікі і госці свята міма не праходзілі. Танцавалі з намі, – заўважаюць.
Зараджалі пазітывам іншых і самі акунуліся ў святочную атмасферу.
– Уразіў маштаб мерапрыемства, – заўважае Ніна Федуковіч. – Шмат цікавага пабачылі на пляцоўках. Напрыклад, госці з Калінінградскай вобласці прадставілі дэкаратыўнага шчупака з бурштыну. У татар прадэгуставалі чак-чак.
– Атмасфера вясёлая, радасная, – дадае Галіна Конанава. – Усе ідуць на кантакт: рускія, татары, казахі… Разам спявалі, карагоды вадзілі. Словам, актыўнічалі.
– А шэсце якое прыгожае, пампезнае. Аркестр іграў, – захапляецца Ала Лагун. – Як заўважалі госці з Расіі, гэтае відовішча іх вельмі ўразіла.
Удел у злёце пакінуў у міярчан выключна яркія і пазітыўныя эмоцыі. Згодны з тым, што такія мерапрыемствы зараджаюць бадзёрасцю і нагадваюць, што ўзрост 60+ – залатая пара для актыўнасцей і самарэалізацыі.
У бліжэйшых планах актывістаў аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН удзел у міжрэгіянальным фестывалі творчасці «Я магу!», што пройдзе 7 кастрычніка ў Докшыцах. Рыхтуюць канцэртную праграму.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота з альбома аддзялення ТЦСАН.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.